?

Log in

No account? Create an account
Userpic

kamunikat_org's Journal

Social capital

  • less than 10
Name:
Камунікат.org
Location:
Membership:
Closed
Posting Access:
Select Members
Description:
książki, book's, кнігі, buch, книги
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося...
На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася.
У верасьні 2007 году на KAMUNIKAT.org адбылася сапраўдная рэвалюцыя! Яе вынік – гэта прафэсійны сайт з каталёгам, пошукавай сыстэмай, падпіскай RSS, топ-сьпісам выданьняў і шмат чым яшчэ.
Дагэтуль на новым сайце KAMUNIKAT.org удалося сабраць больш за 2 200 беларускіх кніг і часопісаў. Аднак працы над папаўненьнем кнігазбору ўвесь час працягваюцца. Між іншым скануюцца чарговыя кнігі, вядуцца размовы зь іншымі беларускімі аўтарамі ды выдаўцамі.
Крытэрый, якім будзем кіравацца, разьмяшчаючы матэрыял на сайце, будзе адзін – кніга, часопіс ці артыкул павінны: датычыць Беларусі, быць напісаныя па-беларуску, альбо нейкім іншым чынам закранаць беларускую тэматыку.
Аднак сёньня Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Камунікат.org гэта не толькі збор Беларускіх кнігаў, часопісаў і газэтаў.
Камунікат.org гэта таксама:
- штодзённыя размовы пра Беларускую літаратуру і культуру з эфіру Беларускіх радыёвяшчаньняў (між іншым: Беларускае Радыё Рацыя ды Беларуская Служба Польскага Радыё для Замежжа - Навіны),
- апэратыўная інфармацыя пра навінкі беларускага выдавецкага рынку,
- шэраг пэрсанальных сайтаў беларускіх аўтараў - паэтаў, празаікаў, гісторыкаў, публіцыстаў (Беларускія аўтары) Паза аўтарскімі кнігамі пералічанымі на кожным пэрсанальным сайце, аўтары могуць публікаваць там свае артыкульы, якія пазьней кожны з наведвальнікаў можа камэнтаваць,
- каталёг папяровых гістарычных выданьняў, якія знаходзяцца ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку. У гэтым каталёгу знаходзіцца ўжо больш за 2 000 кнігаў і часопісаў, а каталёг увесь час папаўняецца новымі выданьнямі.
І вядома ж - Камунікат.org гэта ў васноўным БІБЛІЯТЭКА :) зь безьліччу беларускіх кнігаў, часопісаў і газэтаў!
У разьдзеле Пра нас знойдзеце падрабязную інфармацыю як карыстацца бібліятэкай Камунікат.org
З намі супрацоўнічаюць ужо многія беларускія Аўтары й Выдаўцы. Далучайцеся й Вы! Запрашаем!
Наведвальнікаў сайту просім таксама дасылаць нам свае прапановы й заўвагі.
Сайт абнаўляецца штодзённа!
Запрашаем да нас у госьці - Камунікат.org!
Адкрывайце беларускую літаратуру разам з Камунікат.org

Social capital

  • less than 10

Statistics