Аляксей Пяткевіч: Мы былі ў гушчыні жыцця горада | Камунікат.org

У палацы прафсаюзаў 30 гадоў таму 1 снежня 1989 года 480 дэлегатаў устаноўчага з’езда ТБМ абвесцілі пра існаванне магутнай беларускай сілы.
Тады ў ёй імкнуліся быць прадстаўнікі не толькі творчай інтэлігенцыі, але і наменклатуршчыкі, якія разумелі сітуацыю ў Беларусі. Справа з пашырэннем беларускай мовы шырылася, да пары.Згадвае прафесар Аляксей Пяткевіч, які цягам шматлікіх гадоў узначальваў арганізацыю:
– Мы былі ў гушчыні жыцця горада. Тады на беларускую мову ў 90-ыя гады пераводзіліся школы, магу прывесці дакладную лічбу, 23 гарадскія школы пераводзіліся на беларускую мову. Універсітэт імя Янкі Купалы паспеў перавесці тры курсы ўсіх факультэтаў на беларускую мову, прычым, канешне, гэта была ўся наша праца, наш клопат.Пасля гэтак званага „рэферэндуму”, які, да... Болей...

Адзначылі 99-ыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну | Камунікат.org

Актывісты Руху салідарнасці «Разам» 99-ыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну ўшанавалі шэрагам акцый у мясцінах, звязаных з гэтай знакавай для Беларусі падзеяй.
Распавядае лідар Руху Вячаслаў Сіўчык:
– Рух салідарнасці «Разам», пачынаючы з 2006 года, заўсёды ўшаноўваў памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну вандроўкай па крыжах, якія пастаўленыя былі яшчэ да таго, як стала сённяшняя ўлада. Чаму мы ўшаноўваем памяць слуцкіх змагароў? Таму што іх подзвіг мусіць нас натхніць на барацьбу сёння. І гэтую барацьбу нам трэба весці незалежна ад таго, што хочуць ад нас у Маскве і што хоча адміністрацыя Лукашэнкі. Беларусь – гэта святое, будзем змагацца за Беларусь.У лістападзе-снежні 1920 года пад дзесяць тысяч жыхароў Слуцкага павету са зброяй у руках, арганізаван... Болей...

Міхал Андрасюк: Я ад пачатку імкнуўся пісаць па-іншаму | Камунікат.org

2 снежня свой юбілей, 60-годдзе, адзначае беларускі пісьменнік, публіцыст, сябра беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Міхал Андрасюк.
Аўтар такіх зборнікаў прозы як «Фірма», «Мясцовая гравітацыя», «Белы конь», «Поўня». Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага і сёлетняй другой прэміі імя Ежы Гедройця.
Пра тое, што атрымалася дасягнуць на літаратурнай ніве, а таксама пра планы, якія яшчэ чакаюць рэалізацыі Міхал Андрасюк распавёў у гутарцы з Аннай Шайкоўскай.РР: 60 гадоў – гэта ёсць час, калі ўжо можна падвесці пэўныя вынікі – і жыццёвыя, і літаратурныя. Ты дэбютаваў на старонках «Нівы» ў канцы 70-х гадоў. Ці памятаеш гэты твор? Памятаеш, што паспрыяла, як ты вырашыў пісаць?
Мі... Болей...

Язэп Янушкевіч: На нас ужо ставілі крыж | Камунікат.org

8-га снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін запланавалі падпісанне пакету дарожных мапаў у рамках праекту па інтэграцыі Беларусі і Расеі.
Вялікую трывогу сярод беларусаў выклікае ўжо сам факт паглыбленай інтэграцыйнай дамовы паміж дзвюма дзяржавамі.Госць Рацыі Язэп Янушкевіч – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, пісьменнік і нацыянальны актывіст.
РР: Тэма нашай гутаркі – паглыбленая інтэграцыя з Расеяй. Ці гэта будзе азначаць канец Беларусі як незалежнай дзяржавы? Іншыя кажуць – нічога страшнага, гэта толькі тычыцца эканомікі. Але людзі баяцца.
Язэп Янушкевіч: Тое, што людзі баяцца, – гэта натуральна. Тое, што некаторыя кажуць, што гэта канец дзяржаўнасці, то, ведаеце, на нас ужо ставілі крыж вялікі і чорны з канца 18 стагоддзя. Той нават факт, што паляк... Болей...

“Сусвет Язэпа Драздовіча” – у Нацыянальным мастацкім музеі | Камунікат.org

Творчая спадчына Язэпа Драздовіча яшчэ чакае на сваё поўнае асэнсаванне многімі пакаленнямі беларусаў. Нарэшце у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё новага раздзела, дзе прадстаўлены цэлы “Сусвет Язэпа Драздовіча”.Аб значэнні спадчыны мастака распавяла вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вольга Архіпава:
– На мой погляд, гэта безумоўна наш гонар. Мы павінны ганарыцца тым, што ў нас быў такі чалавек, які, жывучы на нашай роднай зямлі, яшчэ і марыў пра тое, што мы будзем жыць у гармоніі з іншымі планетамі, з усім сусветам. Гэта, безумоўна, пашырыць кругагляд любога чалавека. Тое, як ён гэта сабе ўяўляў менавіта ў 30-ыя гады.Выстава твораў Язэпа Драздовіча заняла сваё пачэснае месца ў пастаяннай экспа... Болей...

“Сусвет Язэпа Драздовіча” – у Нацыянальным мастацкім музеі | Камунікат.org

Творчая спадчына Язэпа Драздовіча яшчэ чакае на сваё поўнае асэнсаванне многімі пакаленнямі беларусаў. Нарэшце у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё новага раздзела, дзе прадстаўлены цэлы “Сусвет Язэпа Драздовіча”.Аб значэнні спадчыны мастака распавяла вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вольга Архіпава:
– На мой погляд, гэта безумоўна наш гонар. Мы павінны ганарыцца тым, што ў нас быў такі чалавек, які, жывучы на нашай роднай зямлі, яшчэ і марыў пра тое, што мы будзем жыць у гармоніі з іншымі планетамі, з усім сусветам. Гэта, безумоўна, пашырыць кругагляд любога чалавека. Тое, як ён гэта сабе ўяўляў менавіта ў 30-ыя гады.Выстава твораў Язэпа Драздовіча заняла сваё пачэснае месца ў пастаяннай экспа... Болей...

Матэуш Маравецкі ўшанаваў памяць Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах | Камунікат.org

„Гэта герой трох народаў! – сказаў у Мастаўлянах прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі. Прэм’ер-міністр ўскладае кветкі да помніка Кастуся Каліноўскага.Таксама прэм’ер-міністр успомніў пра пахаванне герояў паўстання 1863-1864 гадоў, якое адбылося 22 лістапада ў Вільні, падкрэсліваючы, што з’ехаліся там польскія, беларускія і літоўскія патрыёты. Памяць пра Кастуся Каліноўскага жывая ў Гарадоцкай гміне, кажа войт Вяслаў Кулеша:
– Цешымся, што прэм’ер наведаў нашую зямлю, ды яшчэ з нагоды ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага. 22 лістапада ў Вільні адбылося перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень помнік наведалі ўлады гміны. У праграме наведвання прэм’ерам Падляшша таксама знайшоўся час, каб ушанаваць памяць героя паўстанн... Болей...

Гаравы: Курапаты патрабуюць высілкаў усіх беларусаў, іх проста так не абароніш | Камунікат.org

Сустрэча з журналістам, абаронцам Курапатаў Маратам Гаравым прайшла ў Глыбокім. У былым будынку суда сабралася каля двух дзясяткаў грамадскіх актывістаў горада.
Падчас сустрэчы Марат Гаравы распавёў прысутным пра грамадзянскую ініцыятыву «Эксперты ў абарону Курапатаў». Таксама вялася размова пра трагічную гісторыю Курапатаў, лёсы людзей, пра ролю грамадскасці ў захаванні памяці і пра расейскі ўплыў на Беларусь.Паводле Марата Гаравога, Курапаты – гэта такі архіпелаг, які патрабуе высілкаў усіх беларусаў, яго проста так не абароніш:
– Я не лічу, што ўсе павінны там стаяць. Я лічу, што абарона Курапатаў павінна быць як мага больш разнастайнай. Інтэлігенцыя робіць сваё, грамадзяне – сваё, мастакі робяць трэцяе, юрысты – чацвёртае. Хто што можа, той тое і ... Болей...

Вершы аўтара “Пагоні” на сценах Берасця | Камунікат.org

Чарговы мурал з беларускім каларытам 28 лістапада ўвечары з’явіўся ў Берасці. На будынку па адрасе вуліца Маякоўскага, дом 9 працытаваны верш “Санет” беларускага класіка Максіма Багдановіча.Ідэя рэалізуецца ў межах аднаго з мясцовых праектаў пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Заспець выканаўцу мурала не ўдалося, таму ўражаннямі дзеляцца самі берасцейцы:
– Вельмі шыкоўнае пачынанне. На кожнай вуліцы патрэбна такія рэчы рабіць, і чым больш, тым лепей. Каб народ крыху ведаў, хто гэтыя людзі. Таму – добра, шыкоўна, поспеху!
– На беларускай мове?
РР: Лепей па-беларуску.
– Мне здаецца, што гэта сапраўды вельмі цікава і прыемна, што такое мастацтва ў нас цяпер ёсць.Гэта ўжо не першы падобны праект ад агенцтва “... Болей...

Кнігі, часопісы, алавяныя жаўнеры ВКЛ. Беларуская прадукцыя ў Варшаве | Камунікат.org

У Варшаве ў гэтыя дні праходзіць адна з найбольш вядомых букіністычных імпрэзаў у Польшчы.
28-ы Кірмаш гістарычнае кнігі традыцыйна размясціўся ў Аркадах Кубіцкага – скляпеннях варшаўскага каралеўскага замку.
Сярод больш як сотні стэндаў ёсць таксама і беларускі, які арганізавала фундацыя “Праспект”.Беларускі выдавец Раман Цымбераў кажа, што побач з гістарычнымі кнігамі можна таксама набыць дзіцячыя казкі і нават алавяных жаўнераў ВКЛ:
– Адмыслова для альбома “Апошнія абаронцы Вялікага княства Літоўскага”, які выйшаў пры падтрымцы клуба “Дынама – Брэст”, які зараз стаў чэмпіёнам Беларусі. Вялікая яму падзяка. Мастак Аляксандар Прыбылоў адмыслова зрабіў сорак планшэтаў жаўнераў і афіцэраў аддзелаў Вялікага княства Літоўскага”.
... Болей...