Чаму варта прачытаць раман „Акулярнік”? | Камунікат.org



У рамане Катажыны Бонды закранаецца тэма злачынстваў групы Рамуальда Райса „Бурага” супраць беларускага насельніцтва Падляшша.Чаму яшчэ варта прачытаць беларускамоўны пераклад „Акулярніка”, падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу „Санаторый пад клепсідрай” распавяла перакладчыца Марына Шода: – Кніга, абмінуць якую немагчыма, у якой падымаюцца праблемы памежжа. Аўтарка Катажына Бонда, польская пісьменніца беларускага паходжання, якая нарадзілася ў Гайнаўцы, перакладзеная Анатолем Брусевічам. Як казала Катажына Бонда, у Гайнаўцы не адбывалася так шмат злачынстваў, якія яна апісала ў гэтай кнізе, але гісторыя – гэта досыць праблемнае пытанне палякаў і беларусаў.Анлайн-цыкл „Санаторый пад клепсідрай” арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску і ўключае штотыднёвыя літаратурныя чытанні прыс...

Болей

...

Ганна Канапацкая: Я ў апазіцыі да гэтай дзеючай улады | Камунікат.org



Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, чыя ініцыятыўная група была зарэгістравана Цэнтрвыбаркамам, упэўнена, што неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты 100 тысячаў подпісаў яе група здолее сабраць. Ставіцца задача назбіраць нават болей 120 – 125 тысячаў подпісаў.Па словах Канапацкай, сярод 15 патэнцыйных кандыдатаў, чые ініцыятыўныя групы зарэгістраваны ЦВК, яна адзін з немногіх апазіцыйных палітыкаў, хто можа казаць праўду ў вочы прадстаўнікам улады. – Мая праца тры гады ў Палаце прадстаўнікоў, з маіх першых крокаў, калі вы памятаеце, маё такое адметнае дзеянне – гэта аспрэчванне дэкрэта №3 у Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, аб адмене гэтага дэкрэта. То-бок, усе мае дзеянні, мае галасаванні, мае прапановы, папраўкі ў законапректы, у тым ліку і тыя, якія д...

Болей

...

Вольга Кавалькова: Мая каманда не плануе заклікаць людзей на пікеты | Камунікат.org



Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў 15 ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Сярод зарэгістраваных групы ўдзельнікаў праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі, кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, старшыні Руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча і сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгі Кавальковай.Па словах Кавальковай, у прадстаячай агітацыйны месяц яна будзе дзейнічаць згодна з раней распрацаванай праграмай і з улікам пандэміі каронавірусу: – Мая каманда не плануе заклікаць людзей на пікеты, і абыход кватэраў мы таксама не плануем, але створым інфармацыйныя пляцоўкі ва ўсіх гарадах для артыкуляцыі мэсаджа: «Лукашэнка не павінен удзельнічаць у выбарах. Выбары павінны быць сумленнымі і справядлівымі, не павінна быць фальсіфікацый. Ярмо...

Болей

...

Сяргей Тарасаў: Усе спадзяваліся на музеефікацыю гэтай тэрыторыі | Камунікат.org



У Полацку працягваюць гучаць пратэсты супраць будаўніцтва каля Сафійскага сабора кадэцкай вучэльні.Абурэнне гэтае будаўніцтва выклікала і таму, што раней былі распрацаваны некалькі праектаў музеефікацыі гэтай тэрыторыі так званага Верхняга Замка. Пра адзін з такіх праектаў, які быў распрацаваны пад кіраўніцтвам Уладзіміра Цялежнікава, расказаў гісторык, археолаг і пісьменнік Сяргей Тарасаў: – Уладзімір Цялежнікаў палачанін, ён былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 і 13 скліканняў. Ён тэхнік, а вось разам з рэстаўратарамі і архітэктарамі зрабіў план-рэканструкцыю Верхняга Замка ў Полацку. Ён мяне браў у якасці кансультанта, я не зусім згодны з тым, што ён прапаноўвае, шмат хібаў, але ўсё ж такі, гэта нейкая прапанова музеефікацыі Верхняга горада. Учора, 15 траўня, Полацак наведаў міністр адукац...

Болей

...

Падзяліцца небам… | Камунікат.org



Ад біблейскіх часін найважнейшым у жыцці кожнага чалавека было і застаецца тое, каб акаляючыя яго людзі дзяліліся з ім не толькі хлебам, а і небам… Аб тым, што натхняе на творчасць Таццяну Беланогую, Алеся Камоцкага, Кастуся Герашчанку, Андруся Такінданга, Таццяну Матафонаву і Алесю Сівохіну; ад чаго мацней б’ецца сэрца Кацярыны Ваданосавай, Насты Кудасавай, Валярыны Куставай, Людмілы Шчэрбы і Аксаны Данільчык; што з’яўляецца галоўным у жыцці Алеся Бяляцкага, Паўла Падкарытава, Алега Трусава, Глеба Лабадзенкі і Васіля Дранько-Майсюка; якія Музы насяляюць творчыя майстэрні Рыгора Сітніцы, Алеся Квяткоўскага і Эдварда Галустава; з чаго пачынаюцца песні гуртоў Naviband і “Тутэйшыя”; дзеля чаго жылі і тварылі Леанід Дайнека і Ніл Гілевіч – новая кніга Эдуарда Акуліна “Падзяліцца небам”. Дзеля ...

Болей

...

Нацыянальная бібліятэка правяла ў анлайн-фармаце кнігазнаўчыя чытанні | Камунікат.org



Пандэмія каронавірусу прымушае шукаць новы формы працы. 15 траўня Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўпершыню ў сваёй гісторыі правяла ў анлайн-фармаце кнігазнаўчыя чытанні, якія сёлета прымеркаваныя да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і яго бібліятэкі.Кажа дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскi: – На жаль, жыццё ўносіць свае карэктывы. Працуем віртуальна. У гэтым ёсць свае недахопы, але думаю, што ёсць і свае плюсы. Думаю, што відэатрансляцыя дае нам магчымасць расшырыць кола нашых удзельнікаў, прыцягнуць тых, хто, магчыма, не змог бы прыехаць непасрэдна ў Менск у нашую бібліятэку, а зараз мае магчымасць удзельнічаць у нашым мерапрыемстве віртуальна.ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні Нацыянальная бібліятэка планавала правесці сёлета ў красавіку. Спачатку было вырашана...

Болей

...

Лекцыя “Суднаходства Беларусі як субкультура” – у рэжыме анлайн | Камунікат.org



З якіх караблёў складаўся рачны нёманскі флот у міжваенныя часы існавання Другой Рэчы Паспалітай? Куды можна было дабрацца па Нёмане?Распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч: – Старыя параходы “Русалка”, “Султан”, “Баярыня” атрымалі польскія патрыятычныя назвы і паспяхова плавалі па Нёмане. Вось, напрыклад, два самыя знакамітыя нёманскія параходы – адзін з іх называўся “Ягайла”, а другі называўся “Ядзвіга”. Дарэчы, параходы гэтыя да 60-х гадоў служылі гарадзенцам спраўна. У савецкі час “Ягайла” быў перайменаваны ў “Пушкіна”, а “Ядзвіга” была перайменаваная ў “Восьмае сакавіка”. Па гендэрным прызнаку, можна сказаць. Лекцыя Андрэя Вашкевіча “Суднаходства Беларусі як субкультура” была арганізаваная гарадзенскім Цэнтрам гарадскога жыцця і прайшла ў рэжыме анлайн пад дэвізам „Можаш – зас...

Болей

...

Пераслед журналістаў, як прыкмета выбараў | Камунікат.org



Пераслед журналістаў, як прыкмета выбараў, – адзначыў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.Глыбоцкага журналіста Змітра Лупача выпісалі з рэанімацыі, куды ён патрапіў пасля суда. У панядзелак яго зноў садзяць “на суткі”. Пад адміністрацыйны пераслед патрапілі таксама журналісты, сябры Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ”: Алесь Асіпцоў, Аляксандр Буракоў і Міхаіл Аршынскі, апошні – за кратамі правядзе агулам 21 дзень. Яго асудзілі па двух пратаколах. Паводле Барыса Гарэцкага, улады вельмі рана распачалі кампанію ціску. – Улады вырашылі “на карню”, як кажуць, спыніць любыя спробы нейкіх хваляванняў, выхадаў на вуліцу. І, на жаль, у нашай краіне разглядаюць журналістаў як тых, хто, па меркаванні ўлады, выводзіць людзей на вуліцы, інфармуе. Таму адбыўся такі ўсплёск. І гэт...

Болей

...

Як каталіцкія святары прыйшлі да беларускасці? | Камунікат.org



Кандыдат культуралогіі, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Ян
Трацяк з даўна займаецца гісторыя рэлігіі і канфесійнага руху ў
Беларусі. Кандыдат
культуралогіі, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Ян Трацяк з
даўна займаецца гісторыя рэлігіі і канфесійнага руху ў Беларусі. Ён
з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых публікацыяў на гэтую тэму, між
іншым, «Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай
ідэнтыфікацыі» ды «Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным
працэсе першай паловы ХХ ст».
Першая з іх распавядае пра фактары, якія давялі каталіцкіх святароў
да беларускасці. «А гэта не быў просты шлях, бо неяк так традыцыйна
склалася, што каталіцтва асацыявалася з польскасцю. А тут раптам у
асяроддзі каталіцкага духавенства ўзнік...

Болей

...

Пасол Швецыі ў Менску: “Мы цяпер усе працуем у цалкам новых умовах” | Камунікат.org

Пасольства Швецыі ў Беларусі прыдумала, як зрабіць жыццё беларускіх дзяцей у самаізаляцыі цікавей. Стартаваў анлайн-праект “Шведскія казкі беларускім дзеткам”.
Распачала праект Пасол Швецыі Крысціна Юханесан чытаннем кнігі Юі Вісландэр „Мама Му чытае” ў перакладзе на беларускую мову.
Радыё Рацыя паразмаўляла са спадарыняй Паслом Крысцінай Юханесан пра новую ініцыятыву, працу Пасольства ва ўмовах пандэміі і пра меры Швецыі для барацьбы з каронавірусам.Радыё Рацыя: Самая яркая дзіцячая літаратура на беларускай мове – гэта, відаць, перакладная літаратура са шведскай. Усе бацькі, якія выхоўваюць сваіх дзяцей па-беларуску, маюць дома як мінімум адну, а тое і болей кніг пра Фіндуса і Пэтсана ці пра Маму Му. Чаму Вы вырашылі і надалей папулярызаваць шведскую літар... Болей...