
Запрацаваў Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Галоўная мэта — дапамагчы юрыдычна, матэрыяльна і псіхалагічна тым дзеячам культуры, каго звольнілі з працы, хто сышоў на знак пратэсту ці апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. БФКС з’яўляецца адгалінаваннем фонду BY_SOL. Яго дзейнасць таксама падтрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары і бізнэс-колаў.Старшынём фонду стаў журналіст і арт-менеджэр, вядоўца праграмы «Музыка тыдня» на нашым радыё Сяргей Будкін. Дзеля запуску фонду ён пакінуў Менск і цяпер знаходзіцца ў Вільні. – Я разглядаю гэта як камандзіроўку, таму што шэраг справаў магчыма зрабіць толькі тут. У тым ліку юрыдычную рэгістрацыю гэтага фонда, каб можна было працаваць легальна. І ў тым ліку каб аказваць дапамогу. З Беларусі такая дзейнасць проста немагчыма. Яна адразу бу...
Болей
...