Kamunikat.org (kamunikat) wrote in kamunikat_org,
Kamunikat.org
kamunikat
kamunikat_org

Полацкія рэканструктары хочуць зрабіць дакладную копію мяча вікінгаў | Камунікат.org



Полацкія рэканструктары пачынаюць новы праект – цяпер яны хочуць зрабіць дакладную копію мяча вікінгаў, які захоўваецца ў Полацкім краязнаўчым музеі.Да гэтага праекту далучыўся перакладчык са шведскай мовы, даследчык эпохі вікінгаў Арцём Максуль: – Гэты меч – ён з дзясятага стагоддзя, – Ульфберт. Ульфберт – гэта сведчыць пра якасць, калі гэта не падробка. І мы паспрабуем яго рэканструяваць з адным майстрам, вельмі вядомым. І паглядзім, якім ён мог быць тысячу год таму.Полацкія рэканструктары ўжо знайшлі славутага каваля, які возьмецца за гэты праект. Неўзабаве яны абвесцяць збор сродкаў на стварэнне копіі мяча вікінгаў.Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя Фота gorod214.by

Болей

...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments