Kamunikat.org (kamunikat) wrote in kamunikat_org,
Kamunikat.org
kamunikat
kamunikat_org

„Цудоўня” запрашае на кінапрагляды | Камунікат.org



Гарадзенская „Цудоўня” ладзіць у дворыку на Кірава 3 прагляды кіно па-беларуску.Пра ініцыятыву распавядае арганізатарка праекта, прадстаўніца „Цудоўні” Алена Клімава: – Мы пачынаем праект „Кіно па-беларуску на вольным паветры”. У гэты чацвер у 21:30 запрашаем усіх на прагляд фільма „Мільянер з трушчобаў”. Кожнае крэсла паставім асобна, калі вы будзеце ў масках, то гэта будзе вельмі дарэчна. З нас антысептык, гарбата і кава.У „Цудоўні”, апроч этнарэчаў і вырабаў народных майстроў, ужо некалькі месяцаў дзейнічае так званы „тэст-драйв кніжных палічак”, дзе можна ўзяць навінкі беларускіх выдавецтваў дахаты. Потым яны могуць з’явіцца на палічках крамы са зніжкай, калі не спадабаюцца чытачам. Беларускае радыё Рацыя, Гародня

Болей

...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments