У Віцебску пройдзе першая беларускамоўная гульня “Што? Дзе? Калі?” | Камунікат.org
Нягледзячы на тое, што Віцебскі інтэлектуальны клуб быў заснаваны ў 1994-м годзе, і з таго часу ў горадзе гуляюць у “Што? Дзе? Калі?”, беларускамоўная гульня пройдзе ўпершыню.Для ўдзельнікаў падрыхтавана 30 пытанняў, аўтарамі якіх з’яўляюцца Аляксей Палявы з Гомеля і Дзяніс Рыбачук з Берасця. Пытанні разлічаны на каманды пачаткоўцаў, і паспрабаваць сябе ў гэтай гульні вырашыла нават адна са школьных камандаў, кажа віцебскі рэгіянальны прадстаўнік Беларускай лігі інтэлектуальных камандаў Сяргей Януковіч: – Пытанні нескладаныя, некаторыя з іх будуць зразумелымі нават для жыхароў іншай краіны. А некаторыя будуць вымагаць для адказу, каб удзельнікі гульні валодалі беларускай мовай і цікавіліся роднай гісторыяй і культурай.У беларускамоўнай гульні плануюць паўдзельнічац... Болей...