Kamunikat.org (kamunikat) wrote in kamunikat_org,
Kamunikat.org
kamunikat
kamunikat_org

Пачынаецца прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча | Камунікат.org

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтр пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены.На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, створаныя ў зняволенні ці пасля яго, і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, перыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў 2018-2019 гг. Права намінацыі маюць як аўтары, так і чытачы.Дасылайце творы ці спасылкі на іх на 2 адрасы: svaboda@rferl.org і info@pen-centre.by да 1 снежня 2019 (уключна). Журы вызначыць пераможцу і абвесціць вынікі да 10 снежня – міжнароднага Дня правоў чалавека. У 2013 годзе ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944)... Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments