Kamunikat.org (kamunikat) wrote in kamunikat_org,
Kamunikat.org
kamunikat
kamunikat_org

Названы лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча | Камунікат.org

Лаўрэатамі прэміі імя Алеся Адамовіча сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі.Прэмію 26-га кастрычніка ўручылі Уладзімір Арлоў і дачка Алеся Адамовіча – Наталля.
Наста Захарэвіч была ўганараваная за цыкл публікацый на сайце „Свабоды” і асвятленне праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.
Вячаслаў Ракіцкі атрымаў прэмію за цыкл дакументальных фільмаў “Сведкі” на тэлеканале „Белсат”.
Прэмія была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам і мас-медыя ў студзені 1995 году ў гонар пісьменніка і аднаго з заснавальнікаў ПЭН-цэнтра ў Беларусі Алеся Адамовіча (1927 – 1994).
Яна ўручаецца за публіцыстыку.
Спачатку старшынём журы прэміі быў Васіль Быкаў.
Сёлета прэмія ўручаецца 19-ы раз. Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments