
Сваю працу на грамадскіх пачатках ён прысвячае працы па пашырэнні і захаванні беларускай адукацыі пры вельмі негатыўных варунках яе існавання ў Беларусі. Дзякуючы яго ўкладу, гарадзенскі аддзел адукацыі стварыў пры двух расейскіх школах №32 і 34 па адным з беларускіх класаў. І штогод фармуюцца, хоць і невялікія, але дзейсныя беларускія класы.Кажа Алесь Крой:
– Ёсць каштоўныя прычыны, па якіх бацькі аддаюць сваіх дзяцей. Гэта звычайна невялікая частка беларусаў, якія, сапраўды, уяўляюць беларускую гісторыю, ведаюць адкуль іх род. Але большасць людзей каштоўнасці мовы, гісторыі, культуры сваёй краіны да канца не разумеюць. Ім больш патрэбны нейкія практычныя прычыны. Гэтыя пр... Болей...