
У Гародні прэзентацыя гэтай кнігі пройдзе на свяце горада 14-га верасня. Яна адбудзецца каля лялечнага тэатра ў парку Яна Эмануэля Жылібера.Мікалай Малішэўскі даследаваў біяграфіі менавіта адміралаў па заходні бок Беларускай мяжы, і вось чаму:
– Аб гэтых людзях, якія ў Расейскай Імперыі, у Савецкім Саюзе, – што-небудзь вядома. А аб тых нашых суайчынніках, якія на Захадзе, у той жа Польшчы, і не толькі ў Польшчы, такіх вяршынь дасягнулі, пра гэтых людзей зусім нічога невядома. І таму гэты прабел трэба кампенсаваць. Ніхто раней гэтым не займаўся ды і зараз, наколькі ... Болей...