Kamunikat.org (kamunikat) wrote in kamunikat_org,
Kamunikat.org
kamunikat
kamunikat_org

Дні Міхалова без беларускага акцэнту | Камунікат.org

Без беларускага акцэнту прайшлі сёлета Дні Міхалова. Жыхары горада, роўна як і госці, што прыехалі выступіць на сцэне Міхалова і павіншаваць сваіх суседзяў са святам, не выконвалі беларускіх песень і танцаў.
Чаму так сталася, тлумачыць намеснік бургамістра Конрад Сікора:
– Мы не маем арганізацый, дзейнасць якіх звязана выключна з беларускай культурай у Міхалове. Але як гмінны асяродак культуры маем шмат элементаў, якія звязаны з гэта культурай. Паступова будзем гэта развіваць, бо на тое ёсць ідэі. Разам з тым нельга забываць, што вялікім святам беларускай культуры ў Міхалове ёсць «Прымацкая бяседа», якая праходзіць у жніўні. Таму гэтыя акцэнты крыху так падзелены, і тыя гурты, якія маглі б выступіць сёння, не выступаюць, бо будуць зоркамі на той імпрэзе.
10 гадоў таму... Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments