Kamunikat.org (kamunikat) wrote in kamunikat_org,
Kamunikat.org
kamunikat
kamunikat_org

Яновіч Сакрат, Мініяцюры | Камунікат.org

Мініяцюры
Яновіч Сакрат

Мініяцюры з’яўляюцца адной з распазнавальных рысаў творчасці Сакрата Яновіча. Гэтыя кароткія тэксты, хаця і напісаныя прозай, аднак з прычыны свайго лірызму, эмацыйнасці і незвычайнай моўнай гармоніі, балансуюць на мяжы паэтычнага ўзроўню. У сціснутай, лаканічнай форме пісьменнік распавядае пра свет беларускіх вёсак, які адмірае, пра сваю духоўную Радзіму, пра яе страту і абавязак захоўвання яе ў памяці, і робіць гэта з дапамогай мовы, якую ён называе сваёй рэлігіяй. Гэтым самым заварожвае іх, быццам у кроплі бурштыну, на вечнае існаванне, робячы нас захавальнікамі гэтага скарбу. Ян Леаньчук слушна прызнаваў „сакраткам” асобнае месца сярод літаратурных жанраў. (Катажына Савіцка-Межыньска) Сакрат Яновіч (1936-2013) – літаратурны феномен. І гэта зусім не перабольшанне. Яго апавяданні, асабліва мініяцюры – „сакраткі”, а нават аповесці („Самасей”, „Сцяна”, „Сярэбраны яздок”, „Хатняе стагоддзе”) напісаны ў духу лірычнай прозы. Чытаючы гэта адчувальны аграмадны творчы высілак аўтара. Словы там так падабраныя, што заадно аддаюць сабою змест, але і маюць яшчэ надта глыбокі сэнс і адначасова яны непаўторна прыгожыя.Свет мяняўся і будзе мяняцца. Але сапраўдная літаратура застаецца вечнай. І такой ёсць творчасць Сакрата Яновіча. Яна як класнае чырвонае віно, якім так любаваўся пры жыцці аўтар – чымсьці старэйшая, тым больш смакавітая. Таму я так надта люблю вяртацца да напісаных ім прыгожых літаратурных твораў і ўсё мацней у іх заглыбляцца, смакаваць эстэтыку слоў, мастацкі змест. (Юрка Хмялеўскі) Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments