Уладзімір Арлоў - лаўрэат Прэміі Гедройца 2018 | Камунікат.org
Галоўным лаўрэатам Прэміі Гедройца 2018 стаў Уладзімір Арлоў з кнігай "Танцы над горадам" за аднаўленне містычнай традыцыі ў беларускай прозе ХХІ стагоддзя. Да фінансавання прызавога фонду сёлета ўпершыню за сем гадоў існавання прэміі далучыліся беларускія фундатары: Адвакацкае бюро “Бараўцоў і Салей”, ПП "Тэрасофт": ТАА “І-Экс-Пі Кэпітал”, Юры Зісер і іншыя. Менавіта дзякуючы ім прызавы фонд прэміі ў гэтым годзе істотна павялічыўся і склаў 18 108,80 BYN.Другое месца заняў Альгерд Бахарэвіч з кнігай "Сабакі Еўропы" за паспяховае ўкараненне еўрапейскай культурнай традыцыі ў сучасны беларускі літаратурны працэс. Прыз - месяц творчай рэзідэнцыі на выспе Готланд (Швецыя). Фундатар прыза - Саюз беларускіх пісьменнікаў.Трэцяе месца заняў Вінцэсь Мудроў з кнігай "Забойца а... Болей...