Kamunikat.org (kamunikat) wrote in kamunikat_org,
Kamunikat.org
kamunikat
kamunikat_org

Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка, Маці і сын на Камунікат.org

Маці і сын
Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка

Юрка Геніюш друкаваўся, праўда, часцей, аднак, на маю думку, і для яго літаратурная праца была ўсё-такі не самай важнай. У 1985 годзе жыццё яго раптоўна абарвалася. Памёр пры нявысветленых акалічнасцях і забраў з сабою нейкі нікім яшчэ неназваны, істотны фрагмент нашага супольнага беларускага ў Польшчы свету, не выказаўшыся да канца, не выявіўшыся шырэй і глыбей, чымсьці мог. А ён меў пра што расказаць — і раннія гады свайго мітуслівага жыцця, такія неардынарныя для яго самога, і пазнейшы час, перыяд вайны, бо быў жа пры маці — асобе вельмі актыўнай у плане і творчым, і нацыянальным. Іх жа дом у Празе з’яўляўся адным з цэнтраў беларускай эміграцыі. Нам заўсёды будзе не хапаць менавіта ягонага апісання гэтай гісторыі, праніклівага допісу-дапаўнення да Споведзі маці, Ларысы Геніюш. Не знаючы сваёй гадзіны, здаецца, не прадчуваючы благога, Юрка Геніюш не спяшаўся, пісаў адносна мала, мяркую, што адкладаў літаратурны занятак напасля. Можа, знясільвала яго лекарская практыка, яна, відаць, псіхічна дэканцэнтравала яго, пасля чаго Юрка адпачываў, заняты сваімі шматлікімі хобі. А можа стрымлівала ягоную творчасць тое, з чым не мог не лічыцца: ён жа быў сынам, як тады гаварылася, здраднікаў айчыны, ворагаў народа, бацькоў зведаўшых Поўнач. (Я. Чыквін, Далёкія і блізкія, Беларускія пісьменнікі замежжа, Партрэт з памяці, фрагмэнт) Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments