Юрка Геніюш друкаваўся, праўда, часцей, аднак, на маю думку, і для яго літаратурная праца была ўсё-такі не самай важнай. У 1985 годзе жыццё яго раптоўна абарвалася. Памёр пры нявысветленых акалічнасцях і забраў з сабою нейкі нікім яшчэ неназваны, істотны фрагмент нашага супольнага беларускага ў Польшчы свету, не выказаўшыся да канца, не выявіўшыся шырэй і глыбей, чымсьці мог. А ён меў пра што расказаць — і раннія гады свайго мітуслівага жыцця, такія неардынарныя для яго самога, і пазнейшы час, перыяд вайны, бо быў жа пры маці — асобе вельмі актыўнай у плане і творчым, і нацыянальным. Іх жа дом у Празе з’яўляўся адным з цэнтраў беларускай эміграцыі. Нам заўсёды будзе не хапаць менавіта ягонага апісання гэтай гісторыі, праніклівага допісу-дапаўнення да Споведзі маці, Ларысы Геніюш. Не знаючы сваёй гадзіны, здаецца, не прадчуваючы благога, Юрка Геніюш не спяшаўся, пісаў адносна мала, мяркую, што адкладаў літаратурны занятак напасля. Можа, знясільвала яго лекарская практыка, яна, відаць, псіхічна дэканцэнтравала яго, пасля чаго Юрка адпачываў, заняты сваімі шматлікімі хобі. А можа стрымлівала ягоную творчасць тое, з чым не мог не лічыцца: ён жа быў сынам, як тады гаварылася, здраднікаў айчыны, ворагаў народа, бацькоў зведаўшых Поўнач. (Я. Чыквін, Далёкія і блізкія, Беларускія пісьменнікі замежжа, Партрэт з памяці, фрагмэнт) Болей...
Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка, Маці і сын на Камунікат.org
Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка
-
У Масюкоўшчыне прайшла сустрэча са Святланай Бень | Камунікат.org
Штотыдзень жыхары менскіх раёнаў збіраюцца на канцэрты, лекцыі, прэзентацыі. У сталічнай Масюкоўшчыне адбылася музычная сустрэча са спявачкай…
-
16 кастрычніка - абвяшчэнне пераможцаў прэміі Цёткі | Камунікат.org
Уручэнне прэміі Цёткі і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 16 кастрычніка а 20.30 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) у межах фестываля…
-
Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік – пра рэпрэсіі, Купалаўскі і будучыню | Камунікат.org
У Беларусі другі месяц не сціхаюць пратэсты. Людзі сотнямі тысячаў выходзяць на вуліцы. Вядомыя на ўсю краіну беларусы таксама выказваюць сваё…
- Post a new comment
- 2 comments
- Post a new comment
- 2 comments