Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік – пра рэпрэсіі, Купалаўскі і будучыню | Камунікат.org

У Беларусі другі месяц не сціхаюць пратэсты. Людзі сотнямі тысячаў выходзяць на вуліцы. Вядомыя на ўсю краіну беларусы таксама выказваюць сваё меркаванне пра сітуацыю, за што зазнаюць ціск уладаў.Вядоўца ток-шоу «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка паразмаўляў з народнай артысткаю Зояй Белахвосцік пра тое, што адбывалася ў Купалаўскім, ці не шкадуюць артысты пра свой выбар і пра тое, хто можа іх замяніць.– Вось калі вас звальнялі з Купалаўскага тэатру, вы сказалі, што не змаглі б выходзіць на сцэну ў тых умовах, якія сёння ёсць.– Так, вельмі многа розных абставінаў. У нас гэта пачалося яшчэ да жніўня. Каб не звольнілі Латушку, то мы б усё роўна прыйшлі да гэтага праз тыдзень, пра два тыдні, было б тое самае. Нам бы выпісалі спектакль, мы б выйшлі на сцэну, стаялі моўчкі ці размаўлялі з нашымі гле...
Болей
...