September 30th, 2020

Ганна Севярынец: «Цяпер нам ёсьць што сказаць усяму сьвету» | Камунікат.org



Ян Максімюк размаўляе пра сучасную літаратуру з Ганнай Севярынец, пісьменьніцай, дасьледніцай літаратуры, настаўніцай, блогеркай.Сьцісла:Ганна Севярынец складае кнігу эсэ розных аўтараў пра лета-2020 у Беларусі.Пасьля 9 жніўня запатрабаваньні на літаратуру ў Беларусі зьмяніліся.Дакумэнтальная літаратура сёньня гатовая адказаць на новыя выклікі.Сучасныя інфармацыйныя тэхналёгіі даюць пісьменьніку ўсе магчымасьці, каб быць «голасам народу».Як вы правялі лета 2020?— Спадарыня Ганна, ці напішаце вы кнігу пра тое, што адбылося і адбываецца ў Беларусі сёлета? Калі так, што гэта будзе — раман, дакумэнтальная кніга, дзёньнік?— Мы ўжо нават дамовіліся з выдаўцом. Мне гэтая ідэя прыйшла яшчэ недзе ў жніўні, яшчэ перад выбарамі насамрэч. І мы адразу з Аляксандрам Фядутам дамовіліся, што такую кнігу з...

Болей

...

Андрэй Лянкевіч: Спадзяюся хутка пабачыць новую Беларусь | Камунікат.org



Пасля доўгіх ваганняў арганізатараў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі фестываль „Месяц фатаграфіі ў Менску” распачаў сваю працу.Развагамі аб канцэпцыі мерапрыемства падзяліўся дырэктар фестывалю, фатограф Андрэй Лянкевіч: – Самі фатаграфічныя канцэпцыі на жаль абмяркоўваюцца менш, чым самі падзеі. Чаму мы і зрабілі фестываль, каб ён хаця б на вечар, пасля ўжо і кожны вечар, аб’яднаць аднадумцаў, вырваць фатографаў, журналістаў з гэтай штодзённай, цяжкай працы. З чытання навін, з сустрэчаў сяброў з Акрэсціна, напісання скаргаў, атрымання канфіскаванай маёмасці. Канешне ж COVID-19 таксама прадыктаваў свае ўмовы і ў Менску мы зрабілі 90% на вуліцы.Фестываль „Месяц фатаграфіі ў Менску” працягнецца да 27 лістапада. Уваход на экспазіцыю ў культурным цэнтры „Корпус” вольны.Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Запавет Януша Корчака: Чалавек свабодны і ў турме | Камунікат.org



„Суд роўных”. Педагагічны сродак польскага пісьменніка і лекара Януша Корчака дагэтуль лічыцца эталонам ва ўсталяванні паразумення паміж дзецьмі і дарослымі. І нагадвае ўсім, што такое справядлівасць насамрэч. Падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу “Санаторый пад клепсідрай” прагучалі галоўныя прынцыпы літаратурнай спадчыны Януша Корчака.Кажа перакладчыца Марына Шода: – Краевугольным камянём сваёй сістэмы – педагагічнай, адукацыйнай, ён лічыў суд, у аснове якога была ідэя даравання. Калі хтосьці зрабіў штосьці дрэннае, лепш дараваць. Калі ён гэта зрабіў па няведанні, то цяпер ён ведае. Калі ён зрабіў наўмысна, то ў будучыні хай сцеражэцца. Суд павінен абараняць робкіх ад забіяк, сумленных і старанных ад лянівых і падманшчыкаў. Корчак спадзяваўся прывіць дзецям ідэю правасуддзя. Але г...

Болей

...