September 29th, 2020

“Алкаголікі і наркаманы”: чым жыве багемная тусоўка на Акрэсціна? | Камунікат.org



Пратэсты ў Беларусі цягнуцца ўжо 50 дзён. І штодня з’яўляюцца ўсё новыя і новыя паведамленні пра затрыманні. Затрымліваюць удзельнікаў акцый пратэсту і выпадковых мінакоў, журналістаў, што на тых акцыях працуюць, і музыкаў, якія граюць “дваровыя канцэрты” падчас вечаровых сустрэч суседзяў ля сваіх дамоў. Карацей, мы жывём у часы, калі ў аўтазаку, а потым у ізалятары можа апынуцца практычна любы чалавек.Пры якіх акалічнасцях і за што былі затрыманыя музыкант Ангус і фатограф Васюковіч? Каго больш у ізалятары: так званых ці сапраўдных “наркаманаў і алкаголікаў”? Як да “палітычных” ставяцца супрацоўнікі ізалятараў?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць фронтмен гурта “Тарнада” Ангус і фатограф Аляксандр Васюковіч.

Болей

...

Пратаколы пад капірку: чым жывуць “жаночыя” камеры ў Жодзіне? | Камунікат.org



Супрацоўніцу адной з мінскіх архітэктурных майстэрняў затрымалі 12 верасня. Прычына затрымання стандартная для апошняга часу: “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Далей была не менш стандартная працэдура: суд па "Скайпе", пратакол з “нестыкоўкамі”, блытаныя паказанні сведкі-міліцыянта, 13 сутак адміністрацыйнага арышту.Што найбольш уразіла ў сітуацыі “затрыманне — суд — суткі”? Як ацэньвае свой турэмны досвед? Ці не расчаравалася ў мірных пратэстах?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае супрацоўніца архітэктурнай майстэрні Дар’я Чачко.

Болей

...

Надзя Саяпіна: Мы з суддзём разбіралі розніцу між перформансам і несанкцыянаваным мерапрыемствам |



Сённяшняя «Госця Рацыі» адна з першых адрэагавала на арышт карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанку» і зладзіла ў Менску перфоманс «Здабытак». А ўжо пасля выбараў прыняла ўдзел у перформансе пад сценамі сталічнага Палацу мастацтваў, дзе дэманстравала фотаздымкі з пабоямі людзей пасля 9 жніўня, за што яе пакаралі 15 суткамі арышту.Пра тое, як гэта адбылося і ў чым сэнс перформанса як творчага акту, пагутарым з вольнай мастачкай Надзеяй Саяпінай. РР: Калі разбірацца з чаго ўсё пачалося, то ці можам мы ўспомніць гісторыю, калі 3 верасня гэтага года выйшаў ваш артыкул “Усё пачалося з Евы”, дзе было выкладзена беларускае пяцікніжжа. Гэта быў такі артыкул пра жаночы пратэст у Беларусі, вельмі цікавы аналіз, як выбары пераўтварыліся ў паўстанне фактычна. Як вы самі адчуваеце, ці не стаў гэты артык...

Болей

...

Размова зь беларусам, які стварыў праект для «вяртаньня твараў» на фота сілавікоў | Камунікат.org



Андрэй Максімаў — той самы беларускі айцішнік, які разам з камандай спэцыялістаў стварыў праект «вяртаньня твараў» на фота сілавікоў у балаклавах, якія ўдзельнічаюць у разгоне акцый пратэстаў у Беларусі.

Болей

...