September 28th, 2020

Сьвятлана Алексіевіч выехала да лекара ў Нямеччыну | Камунікат.org



Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч 28 верасьня выехала на лячэньне ў Нямеччыну.Пра гэта стала вядома Свабодзе ад сяброў пісьменьніцы. Яна паехала да лекара, які даўно яе кансультуе, на плянавае абсьледаваньне.«Яна яшчэ два месяцы таму павінна была паехаць да лекара, але гэтаму заміналі то каранавірус, то палітычныя падзеі. Пасьля Нямеччыны мае намер наведаць Італію, дзе ёй прысудзілі прэмію. Яна зьбіраецца вярнуцца ў Беларусь празь месяц. Ад сваёй дзейнасьці ў складзе Каардынацыйнай рады яна не адмаўляецца»,— сказаў Свабодзе сябра пісьменьніцы.Святлана Алексіевіч атрымала ўзнагароду на прэстыжным міжнародным літаратурным фэстывалі TaoBuk у Таарміне, Сыцылія. Чакаецца, што яна атрымае ўзнагароду асабіста на цырымоніі 3 кастрычніка. Літаратурны ф...

Болей

...

Алесь Краўцэвіч: Лукашэнка праводзіць апантаную русіфікатарскую палітыку | Камунікат.org



Нягледзячы на ўсе шматлікія чыннікі, якія выціскаюць дзяржаўную беларускую мову з масавага ўжытку, яна не знікае, а нават абнадзейвае яе прыхільнікаў. Апошні перапіс насельніцтва 2019 года паказвае, што ў некаторых раёнах Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцяў яна застаецца пераважнай.Гутарым на гэтую тэму з адмысловым „Госцем Рацыі” – прафесарам Алесем Краўцэвічам: – Я ўважліва сачу за ўсімі перапісамі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, таму што для мяне пытанне мовы вельмі важнае. Таму што я лічу, што без мовы няма нацыі. І я беларускамоўны беларус, які прапагандуе беларускую мову. І калі гаварыць пра вынікі апошняга перапісу, я думаў, што будзе горш.РР: Сапраўды, усе думалі, што будзе горш. І ўсе, здавалася б, аб’ектыўныя чыннікі на гэта працавалі. Як, на вашую думку, чаму раптам адбыліся такі...

Болей

...

«Купалаўцы» падтрымалі горадзенскі драматычны тэатар | Камунікат.org



Былыя супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы запісалі відэазварот у падтрымку артыстаў Горадзенскага драматычнага тэатру, у якім скасавалі спэктаклі і звальняюць некаторых актораў.Тэкст "Радыё Свабода"Відэа "Купалаўцы"

Болей

...