September 26th, 2020

У Варшаве адбываецца канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» | Камунікат.org



26 верасня на Нацыянальным Стадыёне ў Варшаве (Stadion Narodowy, Warszawa) – самай маштабнай пляцоўцы ў краіне – адбудзецца канцэрт у падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці "Салідарныя з Беларуссю" ("Solidarni z Białorusią"). На сцэну выйдуць NIZKIZ, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, "Петля Пристрастия", а таксама сапраўдныя зоркі польскай музычнай эстрады.

Болей

...

«Не забывайце пра зьніклых». Валерыя Красоўская — Ціханоўскай, лідэрам апазыцыі і пратэстоўцам | Кам



Дачка зьніклага 21 год таму бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, дыетоляг і грамадзкая дзяячка Валерыя Красоўская — пра будучы суд над замоўнікамі і выканаўцамі злачынства, пра прызнаньні былога собраўца Гараўскага і пра тое, чаму лідэры апазыцыі і людзі на мірных пратэстах у Беларусі мала згадваюць пра справы зьніклых.Пра справы зьніклых, якіх амаль ня згадваюць падчас пратэстаўМірныя пратэсты адбываюцца кожны дзень, я бачу вельмі шмат крэатыўных плякатаў, постэраў, фатаздымкаў людзей, якіх катавалі за кратамі, якія загінулі. Але я амаль ня бачу партрэтаў Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага. Таксама я ня бачу згадак пра іх у СМІ. І я пакуль ніводнага слова не пачула ад Сьвятланы Ціханоўскай пра гвалтоўныя зьнікненьні ў Беларусі. Я не пачула ніводнага слова ...

Болей

...

Як прайшла рэпэтыцыя «народнай інаўгурацыі» Ціханоўскай | Камунікат.org



Свой суботні марш жыхаркі Менска прымеркавалі да рэпэтыцыі «народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай. Спачатку збор быў заплянаваны а 14-й гадзіне на плошчы Перамогі. Але калі туды падцягнуліся сілавікі, месца было апэратыўна зьмененае — пляцоўка перад Камароўскім рынкам.

Болей

...

Галадаваньне адваката ў СІЗА — беспрэцэдэнты выпадак | Камунікат.org



Чатыры адвакаты палітвязьня Максіма Знака, які ўжо тыдзень трымае галадоўку пратэсту ў СІЗА, запісалі відэазварот.Абаронцы Знака Дзьмітры Лаеўскі, Надзея Знак, Яўген Пыльчанка і Сяргей Зікрацкі перакананыя, што галадаваньне адваката ў СІЗА, — беспрэцэдэнты выпадак.Вядомы беларускі адвакат, кандыдат юрыдычных навук Максім Знак летам гэтага году надаваў юрыдычную дапамогу Віктару Бабарыку і Сьвятлане Ціханоўскай. Ён падаваў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам ад імя Віктара Бабарыкі, калі той ужо быў зьнявоолены, ён падаваў у Вярхоўны суд аб непрызнаньні вынікаў выбараў 9 жніўня ад імя Сьвятланы Ціханоўскай.Максіма Знака затрымалі 9 верасьня, ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску. 18 верасьня яму выставілі абвінавачваньне паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне ш...

Болей

...

У Кіеве паставілі п’есу Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь (сія)» | Камунікат.org



Адна з самых папулярных творчых труп Кіева – «Дзікі тэатр» і рэжысёр Максім Голэнко прадставілі п’есу беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь (сія)».Твор распавядае пра драматычныя падзеі у Менску пасля выбараў 9 жніўня, — расказаў пасля завяршэння спектакля аўтар Андрэй Курэйчык. Прататыпамі герояў сталі рэальныя асобы. – Гэта п’еса напісана па тым першым месяцы пратэстаў, якія ў нас адбываліся. Гэта ўсе рэальныя персанажы, больш вядомыя – гэта Святлана Ціханоўская, Лукашэнка і яго сын. Ёсць гэты “беркутавец”, які вельмі аддана служыць, на жаль, рэжыму Лукашэнкі ў Менску. Ёсць дзяўчына, якая расказала пра тое, як яна была на Акрэсціна і што там перажыла. І ёсць Аляксандр Тарайкоўскі, герой Беларусі, першы загінулы ў нас падчас пратэстаў.Гэтай творчай акцыяй «Дзікі ...

Болей

...

“Актуальная класіка”: у Менску чыталі вершы Якуба Коласа | Камунікат.org



У сталічным Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “Актуальная класіка”.Артысты беларускіх тэатраў чыталі вершы Якуба Коласа. Распавядае даследчык гісторыі літаратуры, вядучы імпрэзы Васіль Дранько-Майсюк: – Якуб Колас. Нездарма мы яго чытаем, таму што гэта пісьменнік, які для многіх з часоў школы ўспрымаецца нечым такім традыцыйным, акадэмічным, спакойным. А на самай справе мы выдатна ведаем, дастаткова толькі прачытаць які-небудзь кароценькі верш Коласа, прозу, яшчэ што-небудзь, перад намі паўстае чалавек унікальны. Унікальны ў тым плане, што Якуб Колас выдатна рэалізаваўся ва ўсіх формах літаратуры: у вершы, у паэме, у эпапеі, у драматургіі.У тэатралізавана-інтэрактыўнай дзеі ў чытанні вершаў Якуба Коласа бралі ўдзел таксама і нашчадкі народнага паэ...

Болей

...