September 22nd, 2020

«Багач» – беларускае свята ахвяры для будучыні | Камунікат.org



„Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” правяло рэканструкцыю абраду «Багач» у Дукорскім маёнтку пад Менскам.Кажа сузаснавальніца арганізацыі Наста Глушко: – „Багач” – гэта самае галоўнае восеньскае свята. А для людзей – гэта магчымасць падзякаваць багам за добры ўраджай, за ўдалы год. Год у нас выдаўся складаны. Кажуць, што высакосны год звычайна нейкі дзіўны. То ў нас атрымалася ўсяго багата – і эмоцый багата, і грыбоў багата, і яблыкаў, усяго. Вось «Багач» – гэта магчымасць сказаць «дзякуй» за тое, што восень прыйшла багатая, і ўсё добра ва ўсіх.Адначасова з „Багачом” праваслаўныя ў Беларусі святкуюць дзень нараджэння Божай Маці.Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Болей

...

«Зьяжджайце ў іншую краіну і гандлюйце там сваім целам». Гісторыі трох дзяўчат, затрыманых на акцыях



Паліну, Басю і Ксенію затрымалі ў Менску ў розныя дні падчас мірных акцыяў пратэсту.Кожная зь іх правяла некаторы час у няволі, атрымаўшы пакараньне ў выглядзе штрафу ці арышту. Яны расказалі Свабодзе, што адбывалася падчас затрыманьня і як да іх ставіліся сілавікі.

Болей

...

Ці засталіся ў беларусаў хоць нейкія правы і як іх абараніць? | Камунікат.org



Паводле падлікаў праваабаронцаў, за час пратэстаў колькасць затрыманых перавысіла 12 тысяч чалавек. У найноўшай гісторыі Беларусі такога ўзроўню рэпрэсій не было. Гэта стала выклікам не толькі для грамадзянскай супольнасці краіны, але і для айчынных правабаронцаў.Пра што сведчыць такая колькасць затрыманых і такі ўзровень рэпрэсій супраць нязгодных з дзеяннямі ўлады? Ці засталіся ў беларусаў хоць нейкія правы і ці ёсць магчымасць іх абараніць?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Болей

...

Выкладчыкі медуніверсітэта запісалі відэазварот у падтрымку студэнтаў | Камунікат.org



Відэазварот выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта да студэнтаў з'явіўся ў інтэрнэце. Выкладчыкі выказваюць сваю падтрымку студэнтам, якія выходзяць на акцыі пратэсту."Нас аб'ядноўвае агульная роля — дапамагчы вам уступіць у прафесію,
перадаць свае веды і досвед. Але самае галоўнае — стаць для вас годным
прыкладам. Навучыць расстаўляць прыярытэты. Паказаць, што значыць — быць прафесіяналам і быць чалавекам", — кажуць яны.Каля БДМУ праходзіла некалькі акцыяў медыкаў і студэнтаў. Сямёра дзяўчат трапілі на Акрэсціна 9 верасня, калі студэнты медуніверсітэта сталі ў ланцуг салідарнасці. Яшчэ аднаго студэнта затрымалі і даставілі ў Жодзіна за нядзельны марш 13 верасня.Дарэчы, 21 верасня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага рэктара ў БДМУ. Ім стаў Сяргей Рубніковіч.

Болей

...