September 21st, 2020

Завяршыўся першы конкурсны дзень 39-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка» | Камуні



Завяршыўся першы конкурсны дзень 39-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка» ў Беластоку.У ім бралі ўдзел не ўсе заяўленыя калектывы. У другім дні праслухоўванняў таксама чакаюцца змены, бо некаторыя хоры ў апошні момант адмаўляцца ад паездкі. Кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушка: – Не прыехаў да нас хор з Венгрыі, таму што харысты пахварэлі проста і не прыедуць да нас два хоры з Латвіі, дзе таксама падобная сітуацыя. Дарэчы, і хоры з суседніх краін баяцца прыязджаць, дзе захворванне крыху меншае, чым у Польшчы. Мы гэта разумеем, бо самае важнае – гэта здароўе ўсіх.Сёлетнія канкурсанты, якія ўсё ж такі выступілі ў фестывалі, расказваюць, што рыхтавацца да конкурсу было складана. Кажуць дырыжор хору «Bel Canto» з Ольштына Ян Палавянюк і кіраўнік ансамбля «Esperimento» з Беласт...

Болей

...

Касцёл у Ліпску прайшоў частку рэканструкцыйных работ | Камунікат.org



Cвятыня ў стылі неаготыкі патрабавала неабходнага рамонту драўляных фрагментаў алтароў. Менавіта ў адным з іх знаходзіцца цудадзейная ікона Маці Божай Базыльянкі з былой уніяцкай царквы. Гэта сімвал значнай уніяцкай абшчыны на гэтай тэрыторыі.Дзякуючы сабраным грошам, удалося здзейсніць першы этап рэстаўрацыі каштоўнасці, адзначыў пробашч парафіі ксёндз Вальдэмар Савіцкі: – Нам удалося знайсці крыху грошай, каля 160 тысяч, большую частку якіх выдаткавалі на значныя рэчы. Але гэта не значыць, што не засталося іншай працы. Увогуле дрэва ў касцёле пашкоджана, і трэба яго ратаваць. Пачалі мы з Базыльянкі ад Найсвяцейшага сэрца Езуса, бо Базыльянка – гэта каралева нашай зямлі. Калі б не яна нам дапамагала, то хто?Гісторыя Базыльянкі сягае ў XV стагоддзе, калі на ліпавых дошках невядомы жывапісе...

Болей

...

10 кіламетраў з бел-чырвона-белым сцягам | Камунікат.org



У Беластоку прайшло юбілейнае мерапрыемтсва “Беласток бегае”. Адметнасцю гэтых забегаў сталі налепкі “Салідарныя з Беларуссю” ды беларускія сцягі.Кажа Ян Половянюк: – Быў у бюро, дзе браў нумар, браў акрэдытацыю. А яны сказалі, што можна ўзяць адмысловую налепку на нумар “Салідарныя з Беларуссю”. Ці вы хочаце? Пэўна, што хачу! Прынамсі, палова тых, хто бег, мелі такую налепку. І бачыў трох асобаў, якія трымалі бел-чырвона-белыя сцягі.Некаторыя палякі загадзя звярнуліся да беларусаў Беластока, каб узяць з сабою на мерапрыемства беларускі сцяг. А прадстаўнікі беларускай меншасці ў Беластоку беглі з сваімі ўласнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Кажа Ілона Карпюк: – Бегла са сцягам бел-чырвона-белым. Каб адзначыць, што гэта важна, што мы з беларусамі. Мой удзел быў, каб сімвалічна падтрымаць зма...

Болей

...

Прафесара Алеся Смалянчука затрымалі з прымяненнем гвалту | Камунікат.org



20 верасня падчас мірнай акцыі ў Гародні быў затрыманы прафесар гісторыі Алесь Смалянчук.Па словах гісторыка яго затрымлівалі людзі ў масках. Адзін з іх вёў прафесара да аўтазака: – Накіраваў, ішоў побач, потым, калі падышоў бліжэй да аўтазака, мяне ўжо схапілі пад рукі, пачалі рукі круціць, што трохі мяне здзівіла. Я звярнуў увагу на тое, што не збіраюся нікуды бегчы. Потым нейкі час стаяў каля гэтага аўтазака таму, што немагчыма было зайсці. На прыступках ляжаў чалавек, мужчына гадоў 40, вельмі такога вялікага целаскладу, які быў без прытомнасці. Яго спрабавалі зацягнуць туды, не атрымлівалася.Алесь Смалянчук канстатуе, што большыя здзекі над затрыманымі адбываліся, калі іх прывозілі ва ўнутраны двор Ізалятара часовага ўтрымання у Гародні, што на вуліцы Гая: – Пачалі здагадвацца ў нейкі ...

Болей

...

Памяці Ніны Мацяш | Камунікат.org



Адзінаццаты раз у Белаазёрскім доме культуры прайшлі паэтычныя чытанні ў памяць беларускай паэткі з Белаазёрску Ніны Мацяш.Імпрэза, на якую прыйшло каля 100 чалавек, доўжылася дзве з паловай гадзіны. Гучалі ўспаміны пра паэтку, чыталі яе вершы і выконвалі яе песні, кажа жыхарка Белаазёрска, настаўніца Таццяна Юрчук: – Мне вельмі спадабалася. Вельмі шчыра, пранікнёна. Гурт “Каляжанка” вельмі спадабаўся. Выдатна! Хацелася, каб больш жыхароў горада прыходзіла на гэтыя святы. Грамадская актывістка Ірына Грышчук лічыць Ніну Мацяш не толькі выдатнай паэткай, але і Чалавекам з вялікай літары, які абуджаў беларусаў: – Ніна Мацяш займала актыўную грамадзянскую пазіцыю. І калі б зараз жыла яна, яна была б у нашых шэрагах, стаяла б у ланцугах салідарнасці супраць гвалту, супраць бязмежжа.Песні Ніны М...

Болей

...