September 20th, 2020

Заява беларускай культурніцкай супольнасці ў абарону дзеячаў культуры, пацярпелых ад гвалту ўладаў |



Масавыя мірныя пратэсты, выкліканыя беспрэцэдэнтнай фальсіфікацыяй выбараў, працягваюцца з 9 жніўня ў Мінску і па ўсёй Беларусі. Мірныя пратэстоўцы сутыкнуліся з гвалтам з боку сілавікоў. Супраць удзельнікаў акцый улады выкарыстоўвалі слезацечны газ, гумовыя кулі, шумавыя гранаты, аўтамабільныя штурмы, адвольныя затрыманні, арышты, збіццё і катаванні ў месцах пазбаўлення волі, гвалтоўныя выкраданні. Дзеянні сілавікоў прывялі да ахвяраў з боку мірных пратэстоўцаў. Беларускае грамадства было шакаванае сведчаннмі катаванняў ва ўстановах сістэмы МУС.Дзеячы культуры, будучы часткай грамадзянскай супольнасці, сталі адной з істотных плыняў пратэсту. Нароўні з іншымі грамадзянамі людзі культуры падпалі пад рэпрэсіі як удзельнікі мірных акцый. Таксама прычынай рэпрэсій станавіліся творчыя выказванн...

Болей

...