September 17th, 2020

«Дачка не збіралася зрываць маску»: пасля акцыі на Юлю завялі «крыміналку» | Камунікат.org



26-гадовая архітэктарка Юлія пасля акцыі пратэсту каля Мінскага абласнога суда стала фігуранткай крымінальнай справы. Яе падазраюць у спробе нападу на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго прафесійнай дзейнасці. Юліі пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.Раніцай 11 верасня ля суда сабраліся людзі, якія падтрымліваюць шахцёраў з "Беларуськалія", якія бастуюць. Каля 11:00 пад'ехаў мікрааўтобус, з яго выйшлі невядомыя, пачаліся затрыманні. "Яны не прадставіліся, нічога не сказалі, адразу пачалі забіраць людзей,
— распавядае Еўрарадыё пра дзеянні сілавікоў маці дзяўчыны Алена. —
Спачатку затрымалі хлопца, які трымаў нейкую таблічку, завялі ў аўтобус,
пасядзелі хвілін 10-15, выйшлі і накіраваліся ў бок маёй дачкі і яе
хлопца. Яны ішлі з выразнай мэтай забраць нека...

Болей

...

У Лідзе штрафуюць раварыстаў | Камунікат.org



У Лідскім раённым судзе мясцовая жыхарка Вераніка Шыкас атрымала ад суддзі Філатава адміністрацыйны штраф памерам 20 базавых велічынь. У судзе высветлілася, што супраць Веранікі міліцыянты сфабрыкавалі два пратаколы.Віну Вераніка Шыкас не прызнала: – Я была з бацькам, і мне прад’явілі абвінавачванне, што два пратаколы было за 15 верасня і за 30 жніўня. 30 жніўня было шэсце ў Лідзе, а 15 верасня быў велапрабег і мяне затрымалі, я ўжо ехала дахаты. На велапрабегу я была з бел-чырвона-белым сцягам, потым я яго зняла, ужо ехала дахаты, і па дарозе мяне затрымалі. Пад’ехалі два «бусы», выскачылі людзі ў чорных балаклавах.У судзе прысутнічала тры міліцыянты-сведкі, якія лжыва сведчылі па адным з пратаколаў, што Вераніка «асабліва актыўна ўдзельнічала ў роварным прабегу, бо была са сцягам». Ці ап...

Болей

...

«За вела Берасце!» супраць гвалту | Камунікат.org



Супраць гвалту выступілі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы «За вела Берасце!»Яны асуджаюць дзеянні сілавікоў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Адпаведная заява стала вынікам галасавання раварыстаў, што ўваходзяць у склад арганізацыі.Таксама адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы, – распавёў грамадскі дзеяч Уладзімір Красько: – Так, сапраўды, у нас пяць чалавек з нашай каманды пацярпелі. І, у прынцыпе, пачынаючы проста ад выкрадання з кватэры нашых актывістаў і заканчваючы затрыманнямі на вуліцах. У кожнага з нас, з тых валанцёраў, хто з намі працуе, як мінімум ці ён сам, ці яго знаёмыя пацярпеў падчас гэтых падзеяў, што былі.Бліжэйшае мерапрыемства, якое са свайго боку адмянілі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы «За вела Берасце!» – 22 верасня дзень без аўто. Замест імпрэзы ...

Болей

...

Гародня: Юлію Сліўко цкуе міліцыя | Камунікат.org



Старшыню страйкаму гарадзенскай будаўнічай фірмы «Гроднапрамбуд» Юлію Сліўко ў міліцыю выклікаюць штодня як на працу.Пра штодзённае цкаванне праваахоўнікамі кажа Юлія Сліўко: – Спачатку я хаджу па сваіх заявах, мяне выклікаюць, потым я хаджу па падазрэнні ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгах. Сёння ўвогуле выклікалі з-за ўдзелу ў мітынгу шостага чысла, суботні жаночы марш, дзе мяне ўвогуле не было. Нават блізка ў гэтым раёне мяне не было. Мяне хацелі апытаць па той нагодзе, што з міліцыянта сарвалі маску. Я ўсё гэта бачыла толькі ў інтэрнэце.Таксама Юлія Сліўко падала заявы ў міліцыю на тое, што інтэрнэце на яе былі абразы і паклёп: – 23 і 25 жніўня былі напісаныя заявы пра тое, што мае персанальныя дадзеныя былі «злітыя» ў інтэрнэт, пра тое, што мне паступалі пагрозы. Цяпер быццам гэтым ...

Болей

...