September 14th, 2020

Сябры журы Прэміі Гедройца вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на перамогу | Камунікат.org



Сябры журы вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 6 кніг:    Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019.    Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019.    Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019.    Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019.    Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019.    Ганна Севярынец. Гасцініца “Бельгія”. Рэгістр, Мінск, 2019.У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчы...

Болей

...

Касцёл Святога Роха ў Менску дае прытулак занядбаным помнікам | Камунікат.org



Менскі касцёл Святога Роха прымае на захаванне старыя надгробкі, якія менчукі знаходзяць падчас земляных работ у горадзе. Чарговую знаходку валанцёры прывезлі акурат пад сцены храма.Акалічнасці раскрыў валанцёр Зміцер Касцюк: – Гэта раён Лебядзінае возера. Раней старыя людзі, якія там жылі, распавядалі, што там была адна вялізная балаціна, дзе яны капалі торф. Калі пачалося будаўніцтва Заслаўска-Менскай воднай сістэмы, калі будавалася гэтае Менскае мора, вадасховішча Дразды, пачаліся вось земляныя работы, якія праходзілі там. І вельмі шмат туды завозілася прывазной глебы. Разам з гэтай глебай туды трапіў, што больш верагодна, гэты вось помнік. Ён яшчэ не прачытаны, але з цягам часу, спадзяюся, прачытаюць.Акрамя лапідарыуму – месца для захавання надгробкаў, касцёл Святога Роха плануе адкрыц...

Болей

...

“Купалінка” для купалаўцаў у сэрцы Беластока | Камунікат.org



На рынку Касцюшкі прагучалі віншаванні з нагоды 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.Жыхары Беластока падаравалі купалаўцам карагод пад “Купалінку” і свае шчырыя віншаванні. Кажуць Наталля і Генадзь: – У аснове культуры заўсёды ляжыць свабода. Людзі, якія прадстаўляюць культуры, першымі паказалі, што яны за свабоду. І гэта выклікае гонар і вялікую павагу. – Можна пакланіцца ў ногі такім людзям, якія могуць так змагацца за свае правы, за сваю свабоду. Я жадаю, каб іх дзейнасць працягвалася. Каб яны жылі ў свабоднай краіне, каб яны маглі са сваімі спектаклямі ездзіць па ўсім свеце. Каб усе межы для іх былі адкрыты.Віншаванні ад прадстаўнікоў беластоцкіх тэатраў ды беларускай супольнасці на Падляшшы прымаў экс-дырэктар тэатра Павел Латушка. Ён падкрэсліў, што хоць свой...

Болей

...

Павел Харланчук: Сутыкненне дабра са злом у Беларусі – важней за страту будынка Купалаўскім тэатрам



У дзень 100-гадовага юбілею Купалаўскага тэатру звольненыя «купалаўцы» па традыцыі супольна выбраліся па грыбы.Словы віншавання ад трупы ўсім аматарам тэатру перадаў беларускі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр Павел Харланчук: – За гэтыя гады мы сталі крыху абураныя, закрытыя, але цяпер прыйшоў час нам адкрывацца – спяваць, любіць, сустракацца, сябраваць і дастаўляць сабе самыя пазітыўныя эмоцыі. Як бы ні было нам цяжка. Бо толькі так, бо толькі праз любоў мы можам усё ж такі дамагчыся перамогі. Прымусіць любіць немагчыма. Я спадзяюся, што хутка ўсё скончыцца, што мы ўсе будзем жыць у міры, будзем жыць у светлай, прыгожай Беларусі. Дзякуй вам ад усяго Купалаўскага тэатра. Мы з вамі.Павел Харланчук падкрэсліў, што супольнае звальненне акцёраў у знак пратэсту з легендарнага тэатра не с...

Болей

...

Юры Касабуцкі: Молімся супраць гвалту, які прычыніў народу псіхалагічную траўму | Камунікат.org



Каля 300 чалавек прынялі ўдзел у Крыжовым шляху па Мядзельскай Кальварыі.Вітальнае слова прагучала ад біскупа Юрыя Касабуцкага, які ўзначаліў шлях: - Я прашу памаліцца за касцёл у нашай краіне, за нашага метрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які знаходзіцца ў выгнанні. Памаліцца за супакой у нашай краіне, за супакой у нашых сем’ях. Бо сёння ёсць вельмі моцны падзел у нашым грамадстве. Ёсць сёння шмат праблем. Ёсць шмат і насілля. Каб Бог мілаваў гэтую зямлю. І мы молімся за супакой, паяднанне, згоду паміж усімі людзьмі, усімі жыхарамі нашай роднай Беларусі.Мядзельскі крыжовы шлях быў прысвечаны мірнаму вырашэнню грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама хутчэйшаму вяртанню на Радзіму лідара каталікоў Тадэвуша Кандрусевіча.Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

«Купалаўцы» выпусьцілі першы прадукт пасьля закрыцьця тэатру | Камунікат.org



«Купалаўцы» выпусьцілі першы прадукт пасьля закрыцьця тэатру: пераасэнсавалі фрагмэнт «Сымона-музыкі».«Мы ня маем магчымасьці сустрэцца з вамі сёньня ў нашым доме, на нашай сцэне, каб напоўніцу адсьвяткаваць гэты гістарычны дзень, — гаворыцца ў апісаньні відэа, выдадзенага ў дзень 100-годзьдзя Купалаўскага тэатру. — Так вызначыў лёс. Гэта наш шлях. Шлях праўды. Шлях Беларусі. Вы для нас зрабілі лепшы падарунак, падставіўшы сваё плячо, падаўшы руку ў цяжкі час. Цяпер наступае наша чарга»

Болей

...