September 11th, 2020

Алесь Бяляцкі: «На гвалт і катаванні быў загад» | Камунікат.org



“Можна сказаць, што сёння ў Беларусі ў двубоі сышлося Дабро і Зло, – распавёў Алесь Бяляцкі сайту palitviazni.info. – Варта адзначыць, што Зло – добра ўзброенае, мае дзяржаўныя механізмы. У іх і зброя, і суды, і сілавыя структуры. А з боку Дабра – толькі нечуваныя для краіны мірныя пратэсты, якія збіраюць сотні тысяч людзей. І гэтая барацьба працягваецца…”9 жніўня ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Масавыя фальсіфікацыі прывялі да таго, што людзі выйшлі на вуліцу з мірнымі пратэстамі па ўсёй краіне.У адказ ўлады напоўніцу запусцілі рэпрэсіўны механізм. За гэты месяц мы ўбачылі шматлікія факты катаванняў, збіцця і нават забойствы людзей, але пратэсты не спыняюцца і сёння…– Гэта быў унікальны і нават гістарычны месяц, – кажа Алесь Бяляцкі. – Як праваабаронцы мы адзначаем з аднаго боку в...

Болей

...