September 10th, 2020

Фэст „І там жывуць людзі” у Пасечніках Вялікіх | Камунікат.org



На Падляшшы прайшоў чарговы фэст у межах цыклу мерапрыемстваў „І там жывуць людзі”. Канцэрт можна было паслухаць у вёсцы Пасечнікі Вялікія, што ў гміне Гайнаўка.„Вёска чакала гэтае мерапрыемства доўгі час”, – адзначыў солтыс Адам Красько: – Так сталася, што ўдалося зарганізаваць фэст „І там жывуць людзі” у нас на вёсцы. Гуляем на беларускім фэсце ў Пасечніках Вялікіх. Я цешуся, што ўдалося яго зарганізаваць, бо як бачна людзей многа. Людзі хочуць адпачываць і знаёміцца з нашай беларускай культурай.Падчас мерапрыемства можна было ахвяраваць грошы на лячэнне Філіпа Лукашука.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Студэнта віцебскай ветэрынарнай акадэміі аштрафавалі за акцыі салідарнасці | Камунікат.org



Уладзіслава Гаголку затрымалі 2-га верасня, калі ён разам з іншымі студэнтамі выйшаў на акцыю салідарнасці – на знак падтрымкі тых, каго міліцыянты збілі ў першыя дні пасля выбараў.Да студэнтаў падышоў міліцыянт і папярэдзіў, што іхныя дзеянні незаконныя. Калі маладыя людзі пачалі разыходзіцца, да Уладзіслава падскочылі два чалавекі ў цывільным і пачалі некуды цягнуць. І тут уключыўся інстынкт самазахавання, кажа хлопец: – Усе вы ведаеце, як ставяцца супрацоўнікі міліцыі да людзей. Калі народ выходзіць, яны могуць жорстка збіць, нікога не будуць слухаць. Гэтага я і баяўся. Таму і пабег. На мяне надзелі кайданкі і павялі ў аўтамабіль. Ён зноў-такі быў не службовы, а звычайны.Тое, што хлопец пабег, у пратаколе кваліфікавалі як непадпарадкаванне міліцыянтам. Другі пратакол склалі за ўдзел у н...

Болей

...

Янка Трацяк: Працэс вычышчэння ГрДУ ад беларускага духу практычна завершаны | Камунікат.org



Янка Трацяк, кандыдат культуралогіі і дацэнт, які больш як 28 гадоў адпрацаваў у якасці беларускага выкладчыка, мусіў пакінуць Купалаўскі ўніверсітэт па сваёй волі. Агульная тэндэнцыя па вычышчэнні з гарадзенскай „альма матэр” беларускага духу, відаць, завяршае свой бег.Янка Трацяк, ці не апошні, хто выкладаў па-беларуску свае прадметы. А што пасля звальнення? З ім пагутарыў наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі.РР: Нагодай сустрэчы стала сумная падзея – чарговы цвік у дамавіну вышэйшай школы Беларусі. Не так даўно мы пачулі навіну пра тое, што адзін з гарадзенскіх выкладчыкаў Наталля Сліж была звольнена з прыватнай ВНУ. А цяпер Купалаўскі ўніверсітэт, які працягвае ў лепшых традыцыях русіфікацыі, шальмаваць беларускіх выкладчыкаў, змяншаючы ім нагрузку і выжываючы іх… Такім чынам, чарговай ахвя...

Болей

...