September 9th, 2020

Казкі супраць дыктатуры | Камунікат.org



Неабыякавыя да падзеяў у Беларусі застаюцца жыхары Падляшша.У нядзелю ў Беластоку адбылася акцыя „Салідарныя з Беларуссю”, падчас якой чыталі казкі Адама Міцкевіча на польскай і беларускай мовах. Акцыю ініцыявала Наталля Герасімюк, якая больш за 20-ць гадоў жыве ў Польшчы: – Казкі ўніверсальныя, у казках дабро перамагае зло. Міцкевіч ён твой, мой, наш. Я лічу, што супольнае чытанне, як супольная малітва. Голас, які ідзе ў вышыню, ён будзе пачуты.Чытанню казак Адама Міцкевіча ў межах акцыі „Салідарныя з Беларуссю” праходзіла таксама і ў іншых гарадах Польшчы, сярод якіх Варшава і Люблін. Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...