September 8th, 2020

Купалаўцы чыталі вершы ў музеі Броўкі | Камунікат.org

Артысты Купалаўскага тэатру чыталі вершы Янкі Купалы ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Менску.Распавядае вядоўца імпрэзы, даследчык беларускай літаратуры Васіль Дранько-Майсюк: – Маці мая ўспамінала, калі чула, як спявае Мулявін арыю Гусляра, а ён спяваў гэта там, дзе Крэмль, гэты зал крамлёўскі, усё. І ён спявае пра князя, спявае і паказвае рукой туды, дзе сядзяць генсекі. Можа сам Мулявін пра гэта не ведаў. Спявае, паказвае, уражанне для 79-га года было проста магутнае. Уражанне застаецца і такое, што я спадзяюся, ну, гэты твор, як і іншыя творы Купалы, набудзе сваю сцэнічную сілу, набудзе сваю сцэнічную моц.Артыстычная трупа Купалаўскага тэатру амаль у поўным складзе сышла з тэатру ў знак пратэсту супраць звальнення па палітычных матывах ягонага дырэктара Паўла Латушкі. Міністэрства...

Болей

...

Максім Руст: Беларуская контрэліта нараджаецца на нашых вачах | Камунікат.org

У Дзень беларускай вайсковай славы ўспамінаецца бітвай пад Воршай, калі войскі Вялікага Княства Літоўскага разбілі маскоўскіх інтэрвентаў. Сёння войны набылі гібрыдны характар, але Масква цікавасці да беларускіх земляў так і не згубіла. З гэтай нагоды мы пагутарылі з варшаўскім палітолагам, рэдактарам часопісу New Eastern Europe Максімам Рустам пра тое, як развіваецца пратэстны рух у Беларусі і якое дачыненне да яго маюць Расея, Польшча і нават Кітай.РР: Пачну з вашай цытаты: “Аналіз сітуацыі ў Беларусі ў паліталогіі ўсё часцей патрабуе выкарыстання псіхапаталагічных паняткаў і рамак”. Ці сапраўды цяперашнія дзеянні ўладаў Беларусі знаходзяцца па-за здаровым сэнсам? Максім Руст: Пра гэта можна было напісаць і раней. Я заўсёды казаў, што ўвогуле ў дзень выбараў, калі яны адбыліся 9 жніўня, ...

Болей

...

Ціханоўская выступае ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы | Камунікат.org

Кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская мае выступіць па відэасувязі перад камітэтам у палітычных справах і дэмакратыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).Таксама ў дыскусіі, прысьвечанай сытуацыі ў Беларусі пасьля выбараў 9 жніўня, мае ўдзельнічаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.Дыскусія пачынаецца аб 11-й гадзіне паводле менскага часу. ПАРЭ і тэлеканал «Настоящее время» вядуць жывую трансьляцыю.Беларусь падала заяўку на далучэньне да Рады Эўропы ў 1993 годзе, але статус беларускага парлямэнту як спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ быў прыпынены ў 1997, пасьля непрызнанага апазыцыяй і міжнароднай супольнасьцю канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Аднак ПАРЭ ад таго часу працягвае дыялёг з уладамі і з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.Відэа «Настоящее Время»