September 5th, 2020

«Чырвоная і белая»: песня салідарнасці і чуллівае відэа ад гурту «Пирятин» | Камунікат.org



Песня «Чырвоная і белая» – гэта музычны жэст салідарнасці беларускаму народу, які ў гэты час змагаецца за права на свабоду ад тыраніі.У Беларусі адбываецца светапоглядная рэвалюцыя, і адбываецца яна не толькі ў фізічным вымярэнні, але і ў сэнсавым, сімвалічным полі. Гурт «Пирятин» не мог застацца ў старане і запісаў прысвячэнне колерам беларускага нацыянальнага сцяга і людзям, якіх ён аб’ядноўвае. Кажа франтмэн гурту Іван Сэмесюк, – «Маем надзею, што песня падбадзёрыць беларусаў і нагадае пра то, што яны не самотныя ў сваіх памкненнях і акцыях. Шмат хто з нашых сяброў-беларусаў быў з намі фізічна і маральна ў вызначальныя для Украіны часы. Таму сёння мы ўважліва сочым за развіццём падзей, жадаем поспеху і пад’ёму агульнанацыянальнай справы! Жыве Беларусь!». «Пирятин» (чытаецца як Пыратын) ...

Болей

...

Сучасны мастацкі тэатр абвяшчае забастоўку | Камунікат.org



Сучасны мастацкі тэатр абвяшчае забастоўку ў сувязі з арыштам музыканта, тэлевядоўцы і акцёра Дзяніса Дудзінскага, які атрымаў 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.Як паведаміў заснавальнік і мастацкі кіраўнік тэатра Уладзімір Ушакоў, спектаклі не будуць ісці з 3 па 13 верасня. «Роўна 10 сутак – столькі ж прысудзілі Дудзінскаму. Тэатр працягне працу, калі Дзяніс выйдзе на волю», – сказаў ён: – Мы прынялі рашэнне спыніць працу тэатра, і не пачнём гэта рабіць да той пары, пакуль Дзяніс не выйдзе на свабоду. Гэта забастоўка салідарнасці з артыстам, таму што ўсе артысты лічаць, што гэта несправядліва і мы павінны адно аднаго падтрымліваць. На месцы міністра культуры я б падаў у адстаўку. Прымусіць нас немагчыма, а пачуць нас можна.Забастоўка тэатра таксама звязаная з апош...

Болей

...

Гародня: акцыя-пэрформанс дзеячаў мастацтва | Камунікат.org



Гарадзенскія мастакі выказалі свой пратэст таму, што адбываецца ў Беларусі. Яны правялі акцыю-пэрформанс, дзе цытаты з Бібліі перамежавалі сваімі творамі, чым выказалі сваё стаўленне да існуючай сітуацыі.Пра акцыю распавядае яе куратар, гараденская дызайнерка Ірына Варкулевіч: – Мы зараз жывём у незвычайны час, які аб’яднаў усе нацыі, аб’яднаў у змаганні з чалавекам, які сінімі пальцамі ўчапіўся ў крэсла ўлады. Мы ўсе ў шоку ад тэрору, які немагчымы ў адносінах да мірнага насельніцтва. Усе творчыя людзі, усе мае сябры, гэта мастакі, фатографы, журналісты, архітэктары, мы мірныя, законапаслухмяныя людзі, мы павінны штосьці рабіць. І мы вырашылі сказаць “НЕ!” гэтаму. Зразумела так, як гэта мы ўмеем гаварыць, – у мастацкай форме.На думку мастака Сяргея Грыневіча гэтая акцыя – падтрымка ўсім х...

Болей

...