August 6th, 2020

Нацыянальны архіў Беларусі не выдае інфармацыю пра рэпрэсаваных | Камунікат.org



Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прадастаўляць інфармацыю пра рэпрэсаваных у сталінскія часы. Сваякі расстраляных і высланых змагаюцца за права адкрыцця базы дадзеных, звесткі з якой яшчэ нядаўна былі ў вольным доступе. Але разгляд апеляцыі на рашэнне суда Першамайскага раёна прынёс адмову.Юрыст Гары Паганяйла лічыць, што ўлады не хочуць лішніх асацыяцый, паколькі цяперашняя сістэма шмат чым нагадвае сталінскі рэжым. – Людзі цікавяцца сваім мінулым. Хочуць ведаць праўду пра родных, якія былі жорстка рэпрэсаваныя. Многіх расстралялі. А нам адмаўляюць у гэтым. І гэта зразумела, таму што гаварыць пра гісторыю сталінскіх рэпрэсій у перыяд жорсткіх рэпрэсій лукашэнкаўскага рэжыму, проста не даводзіцца. Навошта нават абуджаць цікавасць да гэтых гістарычных фактаў. Пра гэта сёння...

Болей

...

Акцыя „Салідарныя з Беларуссю” ў Беластоку | Камунікат.org



Дзясяткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ды жыхароў Беластока сустрэліся на Плошчы Касцюшкі, каб выказаць салідарнасць са сваімі суайчыннікамі і суседзямі. У Беларусі праходзіць прэзідэнцкая кампанія, а з ёй затрыманні, ператрусы і арышты палітычных апанентаў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.Акцыя ў цэнтры горада – гэта доказ салідарнасці з беларускім народам і пратэст супраць хвалі рэпрэсій і арыштаў, сказаў яе арганізатар, дэпутат Роберт Тышкевіч: – Перад выбарамі вельмі патрэбны польскі голас і такая акцыя, як сёння! – Не было ніякага негатыву, нікога, хто б запярэчыў гэтай акцыі. Гэта значыць, што Беласток і Падляшша падтрымліваюць дэмакратычную і незалежную Беларусь. – Салідарныя з Беларуссю! Салідарныя з Беларуссю!Таксама выступіў грамадскі дзеяч Анатоль Міхнавец, які заклік...

Болей

...

Уладзімір Арлоў: 9 жніўня 2020 года абавязкова застанецца ў нашай беларускай гісторыі | Камунікат



Беларускае грамадства набыло рух, і дзень выбараў увойдзе ў нашу гісторыю. Гэтак падчас анлайн-чытанняў “Вершы салідарнасці” выказаўся пісьменнік Уладзімір Арлоў: – Беларускае грамадства прыйшло ў рух. Я далёка не ўпэўнены, што сітуацыя зменіцца ў бліжэйшыя дні. Але хачу сказаць, што дзень 9 жніўня 2020 года абавязкова застанецца ў нашай беларускай гісторыі як этап змагання за будучую еўрапейскую дэмакратычную Беларусь. І тут я зноў хачу згадаць словы Вацлава Гавела, што без дэмакратычнай Беларусі канфігурацыя дэмакратычнай Еўропы ніколі не набудзе сваёй завершанасці.У чытаннях салідарнасці таксама прынялі ўдзел беларускія літаратары Анатоль Івашчанка, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Таццяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, а таксама Алена Сцепаненка і Сяргей Жадан з Украіны.Бел...

Болей

...

55 гадоў споўнілася мастаку Алесю Пушкіну | Камунікат.org



Свой 55-ты дзень народзінаў мастак сустракае ў Косаўскім палацы на Берасцейшчыне – палацы Пуслоўскіх, які цяпер рэстаўруецца. “Пачаў пісаць Афіну Палладу”, – падзяліўся Алесь Пушкін сваімі бліжэйшымі планамі. Але ўвечары ў менскім Музеі гісторыі беларускага кіно з ягоным удзелам пройдзе імпрэза “Пушкін з намі…55!”, дзе будзе паказаны аднайменны дакументальны фільм Віктара Дашука і адбудзецца грамадская дыскусія пра ролю мастака ў грамадстве.Мастаком сябе Алесь Пушкін пачаў адчуваць гадоў у 6 – так кажа ён сам. З 13-ці гадоў вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтва. А пачаткам сваёй творчай біяграфіі ён лічыць 1986 год, калі ягоная праца “Партрэт хроснай” упершыню трапіла ў Палац мастацтваў, кажа Ал...

Болей

...