August 5th, 2020

Творчая кухня з Алесяй Башарымавай | Камунікат.org



“Творчая кухня” – сумесны праект Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.Паэтка Алеся Башарымава чытала пераклады вершаў шведскага паэта Вернэра Аспенстрэма, адзін зборнік якога перакладчыца выдала летась і яшчэ два – плануе. Не абмінулі ў размове пераклады Астрыд Ліндгэн і Тувэ Янсан. Даведаліся,калі можна чакаць рэшту кніг пра мумітроляў па-беларуску.

Болей

...

Словы падтрымкі літоўскіх музыкаў да беларусаў | Камунікат.org



У межах акцыі беларускіх творцаў “Культпратэст”, адныя з самых вядомых літоўскіх музыкаў, у тым ліку легенды літоўскага року, выказаліся наконт падзей у Беларусі. Яны падтрымалі беларускую творчую інтэлігенцыю і беларускі народ у барацьбе за мірныя дэмакратычныя перамены і выказалі свае словы падтрымкі.Свае словы салідарнасць выказалі: Андрус Мамантавас (Andrius Mamontovas) – рок-музыка, аўтар песень, музычны прадзюсар і акцёр. Заснавальнік і франтмэн легендарнага літоўскага рок-гурта “Foje”. Арганізатар Дня вулічнай музыкі ў Менску ў 2011 годзе. Сярод іншага, спяваў разам з Лявонам Вольскім на канцэрце ў Вільні, калі беларускі музыка быў пад забаронай у Беларусі. Альгірдас Каўшпедас (Algirdas Kaušpėdas) – легендарны рок-музыка, былы лідар культавага рок-гурта “Antis”, а зараз “KAnDIs”, ад...

Болей

...

Лявон Вольскі і Ўладзімер Пугач засьпявалі дуэтам: «Дыхаем зноў» | Камунікат.org



На Youtube-канале беларускага рок-гурту J:морс 5 жніўня апублікавалі кліп на песьню «Дыхаем зноў», якую выканалі дуэтам вакаліст гурту Ўладзімер Пугач і сьпявак Лявон Вольскі. Песьня ёсьць таксама на асноўных музычных пляцоўках.У камэнтары Tut.by Уладзімер Пугач адзначае, што падзеі апошніх месяцаў не маглі не адбіцца на творчасьці, а песьня была напісаная «практычна на адным дыханьні», што бывае нячаста. Дуэт зь Лявонам Вольскім ён бачыць абсалютна «гарманічным» — раней Вольскі запрасіў яго прасьпяваць разам «Такога няма нідзе», і Пугач «чакаў моманту, калі зможа зрабіць тое самае».Вольскі ж адзначае, што цяпер «сам час кажа пра тое, што трэба яднацца, рабіць калябарацыі».Музыкі сьпяваюць:Спалоханыя, бяскрылыя —​Ці вартыя гэтай долі мы?Дыхай свабодна, мілая,Прагна, глыткамі доўгімі,Дыхай ...

Болей

...