August 4th, 2020

Гарадзенскія валанцёры працягваюць дапамагаць медыкам | Камунікат.org

Штодня, апрача выходных, гарадзенскія валанцёры збіраюцца ў малым швейным цэху, што ў Пышках, каб зрабіць сваю колькасць сродкаў абароны ад віруса COVID-19, якія ідуць для медычнага персаналу Гарадзеншчыны.Забіраюць установы ўсё, што зробяць валанцёры. Таму і зацікаўленасць для валанцёраў, якія носяць назву ініцыятывы: „Гродна/Валанцеры covid19”, застаецца на працягу месяцаў і не знікае. Кажуць удзельнікі ініцыятывы, якія шыюць камбінезоны, бахілы, чапцы: – Я прыходжу, мне даюць заданне. Я апрацоўваю капюшоны. Мяне прывозіць мама. Прыходзіць і мая знаёмая. Яна калясачніца. Яе прывозіць таксі. Яна таксама апрацоўвае капюшоны. Кампанія тут вельмі добрая. У гэтай працы важная такая кампанія. – Убачыў у інтэрнэце. Я пакуль не працую, таму часу досыць. Шыю, як і ўсе. Звычайная праца. Шыю камбін...

Болей

...

Акцыі салідарнасці з беларусамі ў Ізраілі | Камунікат.org

Тройчы ў знак салідарнасці з беларусамі падчас прэзідэнцкіх выбараў выходзілі ў Ізраілі. У мерапрыемствах бралі ўдзел каля сотні чалавек.Беларус Анатоль Глембоцкі адзначыў, што далучыцца да акцыі атрымалася выпадкова.– Гэта была для мяне першая акцыя. На колькі я ведаю, гэта ўжо была трэцяя ўвогуле, таму што пра першыя дзве я не ведаў. Падчас другой акцыі я быў на працы, не ведаў, што тут увогуле збіраюцца беларусы ў Ізраіле. І мне ў Тэлеграме напісаў мой сябра з Беларусі.Акцыі салідарнасці па-за межамі краіны будуць працягнутыя. Асноўная іх колькасць адбудзецца 9 жніўня. Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Грыбалёва, Хаменка, вакаліст «Харлі» і іншыя запісалі песьню-зварот да беларусаў | Камунікат.org

На YouTube адбылася прэм’ера песьні-звароту да беларусаў «Слухай праўду». У здымках кліпу прынялі ўдзел шэраг вядомых беларускіх музыкаў.«Усе ішлі з задавальненьнем. Усе ўсё разумеюць, што трэба нешта рабіць, што хочацца пераменаў». — расказаў Свабодзе Яўген Чалышаў, лідэр гурту «Харлі», які прыняў удзел у праекце.Песьню «Слухай праўду» выконваюць Ларыса Грыбалёва, Андрэй Маркуц, Вікторыя Расолька, Рыгор Лайкоў, Алег Хаменка, Тацьцяна Булаўкіна, аўтарка словаў і згаданы ўжо Яўген Чалышаў, які апрача сьпеву, заняўся і студыйнай вытворчасьцю.«Калі я пачуў песьню, пачытаў тэкст, то зразумеў, што мушу ў гэтым паўдзельнічаць. Мне здаецца, што там вельмі выразная грамадзянская пазыцыя кожнага з нас. У ёй выказаная нашая душа і пазыцыя, а таксама маё асабістае стаўленьне да той свабоды, якую хаце...

Болей

...

Марыя Калесьнікава пра мову, гвалт, шопінг утрох і парады Алексіевіч | Камунікат.org

Марыя Калесьнікава, прадстаўніца аб’яднанага штабу альтэрнатыўнай кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай, — пра сямʼю, беларускую мову, фэмінізм, парады Сьвятланы Алексіевіч, сумесны шопінг, як ствараліся галоўныя лёзунгі кампаніі і чым рызыкуюць усе яе ўдзельнікі.Сьцісла    Тое, што мы ўтрох змаглі ўзяць на сябе адказнасьць, — гэта адказ на заяву дзейнай улады, што Канстытуцыя ў Беларусі не пад жанчыну-прэзыдэнта.    Калі казаць пра палітычны складнік, я нічога не баюся. Тое, што адбылося, — гістарычны пераломны момант, і цяпер толькі пытаньне часу, як хутка зможа адбыцца эвалюцыя.    Я цудоўна разумею, што многім цяпер не хапае беларускай мовы ў нашай выбарчай праграме. Калі б у нас было паўгода, мы б стрымы вялі і па-беларуску, і па-расейску. ...