August 3rd, 2020

Мастацкія інтэграцыі „Пэрэточэ 2020” у Белавежы | Камунікат.org



У Белавежы прайшлі васямнаццатыя Белавежскія мастацкія інтэграцыі „Пэрэточэ 2020”. Гэтае мерапрыемства традыцыйна прэзентуе культуру народаў, якія жывуць ці калісьці пражывалі ў ваколіцах Белавежскай пушчы. Сярод выступоўцаў было шмат беларускіх гуртоў, хаця гэтым разам з-за пандэміі не змаглі даехаць калектывы з Беларусі.„Пэрэточэ” – гэта найстарэйшае мерапрыемства на Падляшшы, якое ілюструе шматкультурнасць гэтага рэгіёну, кажа арганізатар, Мікалай Бушка: – Мы заўсёды падкрэсліваем, што цыганы, як габрэі, як палякі, як расейцы, як украінцы, як татары ці немцы, унеслі свой уклад і пакінулі нешта ў нашай культуры, у нашым фальклоры. Мы ўсё гэта прадстаўляем у рамках „Пэрэточэ”. Гэта адбываецца ў Белавежы, на культавай сцэне, вельмі сімпатычная публіка. Гэта адзіны выпадак, калі ў адзін веч...

Болей

...

Касцёл у Расонах | Камунікат.org



У кожным беларускім рэгіёне ёсць свае сімвалы і знакі веры і пакут, якія прынесла краіне камуністычнае панаванне. У Расонскім краі такім сімвалам стаў знявечаны крыж ад касцёла ў вёсцы Гарбачэва, які быў зруйнаваны. Цяпер гэты крыж умураваны ў сцяну Расонскага касцёла.Кажа пробашч расонскага касцёла ксёндз Вячаслаў Барок: – Ёсць на сцяне знявечаны крыж, які перадалі жыхары Гарбачэва. Яны казалі, што гэты крыж з касцёла гарбачэўскага. Яго адкапалі ў 80-я гады, але ў сувязі з тым, што гэта яшчэ быў час атэізму, то гэты крыж схавалі зноў і толькі потым, калі ў 2005 годзе мы пачалі будаваць гэты касцёл, гэты крыж зноў адкапалі і перадалі нам.Расонскі касцёл знакаміты сваімі фрэскамі, якія выканаў мастак Уладзімір Кандрусевіч. На гэтых фрэсках акрамя кананічных хрысціянскіх сюжэтаў можна пабачы...

Болей

...

Гародня: “Дзянісаў і сябры” сабралі амаль сотню прыхільнікаў | Камунікат.org



Першы канцэрт падчас пандэміі каронавірусу адбыўся 2 жніўня ў гарадзенскім дворыку, дзе знаходзяцца “Цудоўня”, “Адметнасць” і Цэнтр гарадскога жыцця.Перад гарадзенцамі выступіў Алесь Дзянісаў з сябрамі-музыкамі, якія выступалі разам з ім у розных музычных праектах. Таксама выступіў украінска-беларускі музыка Алег Сухараў. Пра канцэрт распавядаюць гарадзенцы, што прыйшлі паслухаць музыкаў: – За час пандэміі і я, і большасць гарадзенцаў стаміліся ад сядзення дома, і гэта вельмі класна, што адбываюцца падобныя канцэрты, улічваючы нашу сітуацыю, што хутка будуць выбары, усе мы на вялікім негатыве, а падобнае мерапрыемства дае пазітыў і прыемныя эмоцыі. – У іх атрымліваецца атмасфера душэўнасці, як у дому. Людзі збіраюцца, хаця ты не ведаеш іх. Файная атмасфера. Гучанне дамашняе, цёплае. – Яны ...

Болей

...