August 2nd, 2020

Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Берасці | Камунікат.org



А 14:00 у Берасці, на алеі каля сцэнічнай пляцоўкі ў Парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў, пачаўся мітынг у падтрымку кандыдаткі на прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай.Па дарозе ў Берасце машыну Ціханоўскай некалькі разоў спынялі для праверкі дакументаў.А 14:00 гадзіне пачалася канцэртная праграма. Выступіў гурт „Разбітае сэрца пацана”.Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Болей

...

Ці законна высеклі дубы ў Берштах? | Камунікат.org



Вялікія старажытныя дубы ў вёсцы Бершты былі спіленыя новымі ўласнікамі школы, пабудаванай у пачатку ХХ стагоддзя.Мясцовы жыхар, былы кандыдат ў прэзідэнты на выбарах 2006 Аляксандр Мілінкевіч вельмі ўсхваляваны лёсам гэтай часткі Аўгустоўскай пушчы: – Дубоў, якім па трыста гадоў, іх што, у нас многа? У нас іх мала. Павыпілілі ўсё. Што робіцца ў Палессі сёння! Ну і тут мне шкада кожнае такое дрэва. Мне кажуць: яны старыя, можа прыб’юць каго. Там, праўда, людзі ходзяць, дзеці гуляюцца. Канешне, трэба сачыць за гэтым. Але такія дрэвы, трэба глядзець як у суседзяў, не як у Расеі, дзе ўсю Сібір выпільваюць. Давайце глядзець на Польшчу і Літву. Такія дрэвы захоўваюць да самай глыбокай старасці.На думку Аляксандра Мілінкевіча, такія старыя дрэвы мусяць быць помнікам прыроды, і для гэтага ён напі...

Болей

...

Галіна Абакунчык: Нашы тэлефоны забралі пад заклад будучых штрафаў | Камунікат.org



31 ліпеня падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Лідзе міліцыя затрымала менскую журналістку Галіну Абакунчык і віцебскага відэааператара Уладіміра Лунёва.На іх склалі пратаколы паводле адміністрацыйнага артыкула 22.9 за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Журналістаў трымалі ў міліцыі больш за 4 гадзіны і сканфіскавалі ў іх мабільныя тэлефоны – у кошт будучых штрафаў, калі тыя адмовяцца іх плаціць. Супрацоўнікі міліцыі былі цвёрда ўпэўнены, што іх абавязкова пакараюць, распавяла Галіна Абакунчык: – У майго напарніка, аператара, увогуле быў тэлефон жонкі – увогуле не ягоная маёмасць. Але запісалі, што тэлефон ягоны, і што ён будзе разлічвацца ім за будучы штраф. Хаця пра дату суду нам нічога не казалі, толькі далі дакументы, там напісана: “Мабільны тэлефон, каштуе 400 рублёў, ...

Болей

...