August 1st, 2020

Гурт „Партызанскі праспект” напісаў песню „Чарга” | Камунікат.org



Гурт „Партызанскі праспект” вырашыў адгукнуцца на заклік Вадзіма Пракоп’ева да вольных мастакоў і напісалі песню пра чаргу. Яна прысвячаецца ўсім неабыякавым грамадзянам, якія стаялі, стаяць і будуць стаяць у чэргах гэтым летам.Паводле прэс-рэлізу

Болей

...

Гародня: творчая сустрэча Алеся Дзянісава | Камунікат.org



Гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў запрашае 2 жніўня ўсіх жыхароў і гасцей горада ў дворык на Кірава, 3, дзе адбудзецца творчая сустрэча з выканаўцам.Пра будучы выступ кажа Алесь Дзянісаў: – На гэтай творчай сустрэчы прагучаць песні фактычна з усіх маіх праектаў. Гэта будуць песні на вершы Дануты Янаўны Бічэль, Уладзіміра Караткевіча, песні “Дзецюкоў” і “Людзей на балоце” з першага альбома. Я вырашыў так скампанаваць праграму, каб было цікава.Апроч самога Алеся Дзянісава на сустрэчы выступяць і іншыя музыкі: – Бо ўся мая акустычная дзейнасць асацыявалася ці з маім сольнікам на Чобата, ці з “Людзьмі на балоце”. А тут будзе разнастайная праграма. Таму яна называецца “Дзянісаў і сябры”. Якія сябры? Наста Цыбізава і Макс Назарук. Будзе некалькі прэзентаў, якія не буду агучваць. Яшчэ заспявае Ал...

Болей

...

Прафесар, якая даследуе дакументы з грыфам „сакрэтна” | Камунікат.org



Гісторык, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Ірына Раманава даследуе драматычны перыяд нашай краіны, 20-30-ые гады мінулага стагоддзя, з дапамогай партыйнага архіву.Вынікам гэтага даследавання стала кніга “Улада і грамадства: БССР у 1929–1939 гады”. – Мне падалося вельмі важным паказаць менавіта корпус дакументаў. Якія справы праходзілі з грыфам “сакрэтна”, толькі там асабіста сакратару, як адбываўся, што мы зараз называем, маніторынг грамадскай думкі, якое было рэагаванне на гэтыя падзеі. Сёлета Ірына Раманава за кнігу “Улада і грамадства: БССР у 1929–1939 гады” атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча. У кнізе змешчаныя ўнікальныя дакументы, якія раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцця.Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя Фота be.ehu.lt

Болей

...

Полацкія рэканструктары хочуць зрабіць дакладную копію мяча вікінгаў | Камунікат.org



Полацкія рэканструктары пачынаюць новы праект – цяпер яны хочуць зрабіць дакладную копію мяча вікінгаў, які захоўваецца ў Полацкім краязнаўчым музеі.Да гэтага праекту далучыўся перакладчык са шведскай мовы, даследчык эпохі вікінгаў Арцём Максуль: – Гэты меч – ён з дзясятага стагоддзя, – Ульфберт. Ульфберт – гэта сведчыць пра якасць, калі гэта не падробка. І мы паспрабуем яго рэканструяваць з адным майстрам, вельмі вядомым. І паглядзім, якім ён мог быць тысячу год таму.Полацкія рэканструктары ўжо знайшлі славутага каваля, які возьмецца за гэты праект. Неўзабаве яны абвесцяць збор сродкаў на стварэнне копіі мяча вікінгаў.Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя Фота gorod214.by

Болей

...