July 27th, 2020

Ларыса Рыжкова: Мы павінны захаваць беларускія казкі і песні | Камунікат.org



Як не забыць вусную традыцыю ў гарадскіх умовах?Кніга Ларысы Рыжковай „Выхаванне спевака”, на якую беларусы ўсяго свету збіралі сродкі, служыць захаванню спеўнай памяці. Расказвае аўтарка, этнапедагог Ларыса Рыжкова:   – Калі мы не вернемся, дзеці нашыя не вернуцца, бабулі гарадскія не вернемся, то можа ўнукі, праўнукі вернуцца. Калі будзе пакаленне, якое захоча чуць сваю сапраўдную гаворку, чуць сваю сапраўдную казку. Яна сапраўдная каштоўнасць, якая адыходзіць, знікае разам з людзьмі, якія ведаюць гэтыя казкі, песні. Трэба неяк ратаваць нашу жывую культуру, якая гучыць.Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

У Крэўскім замку выяўлены рэшткі невядомага будынку | Камунікат.org



Сёлетні археалагічны сезон у аграгарадку Крэва ахапіў адначасова тэрыторыі замка і Гарадзішча.Пра нечаканую знаходку на замчышчы распавёў супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук, археолаг Алег Дзярновіч: – У нас самая галоўная знаходка, мы знайшлі невядомую пабудову, якая не фіксавалася на позніх планах. Цяпер, канешне, падчас рэканструкцыйных працаў быў зняты завал. Гэта бок, які найбольш пацярпеў падчас абстрэлу. Цяпер, калі прыбралі, аказалася, што па каменнай муроўцы мы бачым шыкоўную гатычную, цагляную муроўку. Даволі вялікі будынак – восем з паловай метраў. Прычым, ён вельмі цікавы для рэстаўратараў будзе, для архітэктараў. Мы знайшлі кафлю падлогі, мы знайшлі там пражскі грош.Такія раскопкі фонд „Крэўскі замак” ладзіць 10-ты год запар. Далучыцца можна, запоўніўшы анкету на сай...

Болей

...

У Нараўцы адкрылася выстава габеленаў | Камунікат.org



У Нараўцы можна пабачыць габелены вырабленыя мясцовымі майстрыцамі.У галерэі імя Тамары Саланевіч адкрылася выстава мастацкіх працаў, якія ткуцца ў адну аснову.Вучыць гэтаму рамяству настаўніца Малгажата Краўчык: – Ёсць нават узнагароджаныя на конкурсе непрафесійнага мастацтва ў Гайнаўцы. Мае дзяўчаты былі ўзнагароджаныя, я ганаруся тым, што яны перараслі майстра. Увесь час ствараем штосьці новае, нейкія новыя тэмы. Пачаткова гэта была Нараўка, царква, хаткі, а пасля кветкі. У той жа час дзеці, калі бачаць, што мама і тата занятыя, то і яны хочуць.Малгажата Краўчык таксама з’яўляецца аўтаркай цыкла прац „Падляшскія мадонны”.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...