July 22nd, 2020

Як жыхар Караліно захоўвае традыцыі касьбы жыта і вязання снапа | Камунікат.org



Даўнія традыцыі касьбы жыта і вязання снапа ўжо амаль не ўбачыш. Увесь вытворчы цыкл перанялі камбайны ды іншая тэхніка.Жыхар вёскі Караліно Пётр Скрамблевіч, што каля Гародні, захоўвае аўтэнтычныя традыцыі і гатовы імі падзяліцца: – Камбайн сюды нават не заедзе. Камбайна таго ў калгасе не дапросішся, толькі пасля ўборкі. Цяпер грошы даволі вялікія за гэты камбайн, для аднаго – гэта замнога.Першы сноп жыта ён ужо звязаў. Паводле даўніх традыцый уборка ўраджая прымяркоўвалася да якога-небудзь свята. Цяпер жа вяскоўцы ўжо не трымаюцца такога каляндарнага плану. Але туга па майстэрству гаспадара селяніна моцная, кажа Пётр Скрамблевіч: – Так раблю, але на жаль такая праўда, такая рэчаіснасць. Яшчэ год-два я пакашу, а далей што? У мяне ёсць план гэта ўсё агарадзіць, запусціць штук дзесяць авеча...

Болей

...

Акцыі ў падтрымку палітзняволеных у Гамбургу | Камунікат.org



Ужо тройчы ладзіліся акцыі ў падтрымку палітзняволеных у Гамбургу ў Нямеччыне. Тут беларусы таксама вырашылі далучыцца да акцый салідарнасці.Пра гэта распавяла ўдзельніца мерапрыемства, беларуска Аляксандра Мароз: – Мы ў Гамбурге правялі ўжо тры акцыі салідарнасці. На першай акцыі было недзе чалавек 20, можа, крыху і больш. І мы арганізавалі яе ўдзвюх з сяброўкай літаральна за суткі. Мы абсалютна не апалітычныя, але на навіны з Беларусі проста немагчыма не рэагаваць. І мы выйшлі ў падтрымку тых смелых людзей, якія рызыкуюць сваім здароўем і свабодай і выходзяць на вуліцы гарадоў Беларусі, каб выказаць свой пратэст.Аляксандра Мароз таксама не выключае, што ў асноўны дзень галасавання можа быць разгледжаны варыянт байкоту. Усё залежыць ад таго, хто з кандыдатаў застанецца.Беларускае Радыё Ра...

Болей

...

Таццяна Матафонава: У Турцыі вальней, але крыху | Камунікат.org



Сабор Святой Сафіі ў Стамбуле зноў стаў мячэццю. З 1934 года хрысціянскі храм меў статус музея. Пра тое, як такую навіну сустрэла турэцкае грамадства і чым жыве беларуская дыяспара ў краіне, распавядае госця „Рацыі” Таццяна Матафонава.РР: Спадарыня Таццяна, легендарны Сафійскі сабор у Стамбуле, адкуль Вы нядаўна вярнуліся, зараз стаў мячэццю. Еўразвяз ужо выказаў сваю заклапочанасць далейшым захаваннем фрэсак і мазаікі ў храме. Наколькі рашэнне ўладаў аб змене статусу Сафійскага сабора адпавядала чаканням турэцкага грамадства? Ці былі праціўнікі гэтага? – Мае сябры не хацелі гэтага. Яны распавядалі, што год таму Эрдаган казаў, што мы такога рашэння прыняць не можам, Сафія павінна заставацца музеем. Але, відаць, нешта змянілася ў такой сітуацыі, праз год-другі выбары, і, можа, яго рэйтынг п...

Болей

...

Сяргей Харэўскі: Эксперыменты з адукацыяй прывялі да цывілізацыйнага заняпаду | Камунікат.org



Эксперыменты з адукацыяй, якія робіць сённяшняя беларуская ўлада, прывялі да гуманітарнага заняпаду. Так лічыць культуролаг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Найбольш пацярпелі такія галіны адукацыі – як сусветная і нацыянальная культура.Кажа Сяргей Харэўскі: – У нас 13 гадоў не выкладалі мастацтва ў школах. Гэта вынікі эксперыментаў за час кіравання Лукашэнкі. Адзін з самых брутальных такіх эксперыментаў – гэта эксперыменты з адукацыяй. З праграмы навучання вынялі сусветную мастацкую культуру на 13 гадоў. То бок, вырасла мінімум пакаленне, якое наогул нічога не ведае. Я ўжо не гавару пра нацыянальную культуру, пра беларушчыну – як культуру з вялікай літары. Гэта поўны заняпад цывілізацыйны.Сяргей Харэўскі выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Ён аўтар шэрагу кніг па ...

Болей

...

„Цудоўня” запрашае на кінапрагляды | Камунікат.org



Гарадзенская „Цудоўня” ладзіць у дворыку на Кірава 3 прагляды кіно па-беларуску.Пра ініцыятыву распавядае арганізатарка праекта, прадстаўніца „Цудоўні” Алена Клімава: – Мы пачынаем праект „Кіно па-беларуску на вольным паветры”. У гэты чацвер у 21:30 запрашаем усіх на прагляд фільма „Мільянер з трушчобаў”. Кожнае крэсла паставім асобна, калі вы будзеце ў масках, то гэта будзе вельмі дарэчна. З нас антысептык, гарбата і кава.У „Цудоўні”, апроч этнарэчаў і вырабаў народных майстроў, ужо некалькі месяцаў дзейнічае так званы „тэст-драйв кніжных палічак”, дзе можна ўзяць навінкі беларускіх выдавецтваў дахаты. Потым яны могуць з’явіцца на палічках крамы са зніжкай, калі не спадабаюцца чытачам. Беларускае радыё Рацыя, Гародня

Болей

...

Пятровіч, Глобус, Сцяпан — новыя творы ў №166 | Камунікат.org



У чэрвеньскім выпуску нашага традыцыйнага дадатку да газеты "Новы Час" публікуюцца новыя творы беларускіх пісьменнікаў.У нумары:ЗГАДКІ: Альжбета КЕДА пра ўспаміны эсбээмаўкі Алены НовікЗАПІСЫ: старонкі з «Памятнай кніжкі» Леаніда ДРАНЬКО-МАЙСЮКАПРОЗА: «Вялікі перапынак» ад Уладзіміра СЦЯПАНАПАЭЗІЯ: новыя вершы Васіля ЗУЁНКАПРОЗА: урывак з аповесці Барыса ПЯТРОВІЧА «Наіўны дэтэктыў»ПЕРАКЛАДЫ: перастварэнні Леанідам БАРШЧЭЎСКІМ вершаў Марыны ЦВЯТАЕВАЙ і Нэлі ЗАКСАСОБЫ: «Партрэты і ўспаміны» Міколы ЯЦКОВАКРЫТЫКА: рэцэнзіі на кнігу Уладзіміра СІЎЧЫКАВА «Пацалаваць Фідэля» Міколы ГІЛЕВІЧА і Алесі ЛАПІЦКАЙШКАЛЯРЫЙ: чарговыя аповеды з будучай кнігі Уладзіміра АРЛОВА і Паўла ТАТАРНІКАВА «Айчына: маляўнічая гісторыя» СПАМПАВАЦЬ НУМАР (1,76 Мб)Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Болей

...