July 20th, 2020

Памяці паэта Анатоля Шушко | Камунікат.org



На Піншчыне аматары беларускай літаратуры і паплечнікі ўшанавалі памяць паэта Анатоля Шушко.19-га ліпеня літаратару споўнілася б 66 год, але яго заўчасна ня стала ў лістападзе 2018 года. Пры жыцці ён выдаў два зборнікі паэзіі і столькі ж пасля ягонай смерці ўклалі сябры. “Шушко дапамог многім увайсці ў літаратурнае жыццё”, – адзначыла сяброўка паэта, краязнаўца Таццяна Хвагіна: – Адчуваў тую мелодыку беларускай мовы, якую іншы чалавек часам не адчувае. Ён чытаў, як спяваў. Здаецца, што заплюшчваў вочы. На самой справе, гэта было вельмі-вельмі музычна. Вельмі было адчуванне фанатычнае. Часам бывала так, што Анатоль казаў: “Не, нічога не пішу, вось папраўляю”. Гэта была такая праца, калі кожны стараўся ўвайсці ў літаратуру па плячах Анатоля Шушко. Ён такім падмурачкам рабіўся.Анатоль Шушко р...

Болей

...

„Басовішча” жыве! | Камунікат.org



Сёлета ўпершыню за трыццаць гадоў не адбыўся Фестываль маладой Беларусі „Басовішча”. Аднак Барык у сярэдзіне ліпеня наведалі вялікія прыхільнікі фестывалю. Можна было тут купіць майку з лагатыпам “Басоў” і пакаштаваць “Кухню Януша”. Суботні вечар завершыў паказ фільма Юры Каліны „Басовішча”.Гавораць удзельнікі сустрэчы: – Я гэты фільм глядзеў у Інтэрнэце. Трошкі здзіўлены, я думаў, што будуць надпісы на польскай мове, а ўсё ў беларускамоўнай версіі. Але гэта добра, гэта частка гарадоцкага жыцця і таксама беларусаў Польшчы. Гэта добра, гэта патрэбна. – Хто ведаў, той ведаў. Хто прыехаў, той прыехаў. Людзі прыязджаюць сюды, бо маюць такую звычку. – Дапамагаем “Моднай цішотцы” і “Кухні Януша” і “Бульбамуві” прасоўваць свае праекты і паказваць сучасную беларускую культуру. І тутэйшую культуру ...

Болей

...

Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў многіх польскіх гарадах | Камунікат.org



Некалькі дзясяткаў беларусаў паказалі сваю салідарнасць і далучыліся да акцыі ў Гданьску.Яны выказалі сваю падтрымку палітзняволеным, а таксама прадэманстравалі сваю нязгоду з дзеяннямі кіруючага рэжыму, — распавяла ўдзельніца мерапрыемства Анжаліка Камбалава: – На жаль, я зараз не дома, а ў Польшчы. Я тут працую, я не з’ехала назусім. Таму ў мяне не так шмат магчымасцяў падтрымаць. Таму прыняла ўдзел у акцыі салідарнасці, якая была тут недалёка ад мяне. Мне было вельмі цікава пазнаёміцца з жыхарамі Гданьска, ну, не толькі Гданьска. Там былі беларусы, якія ў Польшчы вучацца, працуюць. І нас сабралася не так мала.Таксама цягам апошніх дзён акцыі салідарнасці прайшлі ў Варшаве, Беластоку, Познані, Шчэціне ды Кракаве. У Шчэціне гэта ўжо 3-яя акцыя салідарнасці з Беларуссю. У акцыі ўзялі ўдзел...

Болей

...

З друку выйшла кніга Вячаслава Шведа „Летапіс Гродна” | Камунікат.org



Кніга прафесара Вячаслава Шведа „Летапіс Гродна” выйшла з-пад варштата мясцовага выдавецтва „Літара”, якое раней называлася „ЮрсаПрынт”.Гэта аўтарская кніга, якая ў святле апошніх доследаў дапаўняе і ўдакладняе звесткі пра Гародню ад 1005 па 1995 год. Кніга выйшла па-беларуску. Яна – лагічны працяг вывучэння Гародні, кажа аўтар. – Кніга, якую я асабіста напісаў, – гэта аўтарская канцэпцыя бачання гісторыі Гародні. Тут у мяне ёсць новыя перыядызацыі. Кніга пачынаецца з 1005 года, а не з 1116. У кнізе ёсць фрагменты дакументаў, і чытач можа сам даведацца пра тое, што гэта не прыдуманае аўтарам, а ёсць у дакументах таго часу гісторыі Гародні.Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў канцы жніўня з удзелам выдаўца і аўтара.А пакуль яе можна набыць у выдавецтве на вуліцы Маркса. Нагадаем, што першая кніга...

Болей

...