July 18th, 2020

У Беластоку адбылася акцыя «Стоп рэпрэсіям у Беларусі!» | Камунікат.org



Каля пяцідзесяці чалавек сабралася ў Беластоку на акцыю „Стоп рэпрэсіям у Беларусі!”На Плошчы Касцюшкі ў Беластоку луналі беларускія бел-чырвоны-белыя сцягі і сцягі польскія. Удзельнікі, гэта перш за ўсё беларуская дыяспара, але таксама жыхары Беластока. Раней такія акцыі праходзілі каля консульства Рэспублікі Беларусь, аднак менавіта гэтая атрымалася найбольш шматлюднай, кажа арганізатар Аляксей Тубкін: – Тут у цэнтры Беластока, на Рынку Касцюшкі, гэта найбольшая акцыя, якую я памятаю. Напэўна, найбольш масавая. Нягледзячы на ўвесь гэты дэпрэсняк, людзі прыязджаюць, не забываюцца, прыходзяць на гэтую акцыю. Няма слоў, павага. – Дзе яшчэ калі не ў Беластоку палякі павінны паказаць салідарнасць з беларусамі. Бо маем супольную гісторыю, у нас моцныя сувязі. – У той самы час і за сябе магу ск...

Болей

...

Лісты зняволеным па палітычных матывах адправілі жыхары Віцебска | Камунікат.org



Віцебскія актывісты і проста неабыякавыя жыхары, абураныя арыштамі палітычных і грамадскіх лідараў, сабраліся на абласным галоўпаштамце.Яны разам набылі канверты маркі, паштоўкі, а ў некаторых паштоўкі былі і самаробныя, каб накіраваць іх тым, хто зараз знаходзіцца за кратамі праз свае ідэйныя меркаванні. Лісты – гэта знак павагі і салідарнасці, лічыць блогерка Алена Янушкоўская: – Я напісала тым, каго я ведаю, – Паўлу Севярынцу, Дзмітрыю Казлову, зараз Спарышу напішу. Гэта салідарнасць наша, беларуская! Напісала ім словы падтрымкі, што мы пра іх памятаем, любім, чакаем. Што ўсё будзе класна, і мы пераможам!Многія з тых, хто напісаў лісты палітвязням, таксама адбывалі пакаранні “на сутках”, прысуджаныя ім віцебскімі судамі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Адзін з іх – ...

Болей

...