July 14th, 2020

Людзі стыхійна выйшлі ў розных гарадах Беларусі | Камунікат.org



Каля тысячы чалавек удзельнічаюць у стыхійнай акцыі пратэсту ў цэнтры Менска.Грамадзяне выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту на вуліцы Гародні, Берасця, Гомеля, Магілева, Маладэчна, акцыі адбываюцца таксама ў Полацку і Пружанах.Вядома пра затрыманне карэспандэнтаў „Еўрарадыё” Міхаіла Ільіна і Арцёма Маёрава, якія вялі анлайн-рэпартаж, а таксама яшчэ як мінімум трох чалавек.Таксама праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Менску, Гомелі, Пружанах, Берасці, Бабруйску і Салігорску. 14 ліпеня ЦВК праводзіла рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Не зарэгістраваныя ключавыя ўдзельнікі кампаніі — Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала. Пасля таго як у некаторых тэлеграм-каналах з’явіўся анонс акцыі пратэсту, прэс-служба МУС распаўсюдзіла зварот да грамадзян з заклікам „не паддавацца на правак...

Болей

...

Гародня: выстава, на якой можна ўбачыць партрэты дыктатараў | Камунікат.org



У прасторы “Трэцяе месца”, што ў самым цэнтры Гародні, адкрылася выстава Андрэя Анро пад назваю “Маўчанне кажа пра многае”. У экспазіцыі партрэты дыктатараў розных краін, гаспадарчае мыла з савецкімі паштовымі маркамі, а таксама партрэт былога міністра унутраных спраў Беларусі і апазіцыйнага палітыка Юрыя Захаранкі.Пра выставу распавядае яе аўтар Андрэй Анро: – Сэнс у тым, што ёсць нешта агульнае ў розных сістэмах, якія выкарыстоўваюць таталітарныя і аўтарытарныя метады праўлення. Мы жывем у часе, які прадоўжыў культурны статус Савецкага Саюза, бо менавіта ў канцы СССР быў самы аўтарытарны рэжым. Мы, якія выраслі ў гэтым рэжыме, можам адчуваць падобнае адчуванне свету, якое ёсць у розных месцах на зямлі.На думку куратаркі выставы Ірыны Варкулевіч, гэта выстава вельмі актуальная ў гэты гіст...

Болей

...