July 11th, 2020

Геній з Цімошкі – Юзаф Марцінкевіч | Камунікат.org



Ва ўзросце трыццаці гадоў меў 55 навуковых прац, ступень прафесара і званне генія. Выдатны матэматык Юзаф Марцінкевіч нарадзіўся ў вёсцы Цімошкі, што на Сакольшчыне. Сакольскі асяродак культуры супольна з Музеем Сакольскай зямлі рэалізуюць праект „Дзеці капітана Нэма” пад назвай: „Геній з Цімошкі – Юзаф Марцінкевіч – найвялікшы польскі матэматык ХХ стагоддзя”. У акцыі прымуць ўдзел дзеці і моладзь з Сакольшчыны, кажа Сыльвія Новакоўская з Сакольскага асяродка культуры.– Моладзь, якая будзе ўдзельнічаць у занятках, будзе працаваць у групах, з выкарыстаннем лэптопаў і 3D-прынтэраў, і пакажа выкарыстанне інтэрпаляцыі ў кампутарнай графіцы. Будуць друкаваць слова, якое будзе дэвізамі, якія датычаць іх разумення патрыятызму.У рамках праекту таксама з’явіцца выстаўка, прысвечаная выдатнаму матэм...

Болей

...

Вандроўка па Дзвіне на дракары | Камунікат.org



Чатыры гады таму полацкія рэканструктары на чале з Іванам Івановым пабудавалі дракар – старажытную ладдзю часоў вікінгаў.Штогод на ім палачане выпраўляюцца ў розныя вандроўкі. Сёлетняя вандроўка па Дзвіне аказалася рэкорднай і па даўжыні маршрута і па хуткасці. Кажа Іван Іваноў: – На нашым дракары мы паставілі большую адлегласць на сёлетні паход і дайшлі да Лявонпаля. Туды і назад шлях склаў каля 200 кіламетраў. Гэта заняло тыдзень. Па дарозе туды, на захад, не было сустрэчнага ветру. Гэта нам добра дапамагло. І таму мы паставілі рэкорд, дзесьці а пятай гадзіне вечара мы ўжо былі ў Дзісне. Раней паход да Дісны ў палачан займаў амаль увесь светлавы дзень. Навучыліся вандроўнікі і ўмела карыстацца ветразем. Нават супраць рачной плыні ветразь дазваляе рухацца дракару даволі хутка.Васіль Крокв...

Болей

...

У Швейцарыі працягваюцца пікеты салідарнасці з Беларуссю | Камунікат.org



Беларусы за мяжой працягваюць паказваць сваю салідарнасць з Беларуссю. Да акцый далучыліся ў Швейцарыі. Ужо прайшоў адзін пікет, наперадзе — яшчэ адзін. Аб’яднацца дзеля падтрымкі тых, хто зараз знаходзіцца на радзіме, атрымалася літаральна за некалькі дзён, — распавёў адзін з аргаізатараў Алесь Вашкевіч: — Перш-найперш у нас з’явіўся невялічкі чат, дзе мы пачалі абмяркоўваць магчымы ўдзел беларусаў Швейцарыі ў палітычным працэсе, напрыклад, вылучацца ў выбарчую камісію на базе амбасады альбо рэгістравацца як незалежны назіральнік. Мы гэты чат стварылі 18 чэрвеня за 1-2 дні да ўсім вядомых сумных падзеяў. І, канешне ж, з тых часоў ужо больш гаворкі ідзе пра тое, каб выказваць нейкую салідарнасць з народам Беларусі.Беларускае Радыё Рацыя Фота з Фэйсбука Алеся Вашкевіча

Болей

...