July 10th, 2020

„Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939” у інтэрнэце | Камунікат.org



Нацыяльная бібліятэка Беларусі зрабіла яшчэ адзін істотны крок у стварэнні нацыянальнай электроннай бібліятэкі. У інтэрнеце з’явілася электронная калекцыя „Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.”Кажа намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша: – Натуральна, што сёння мы вельмі актыўна працуем над стварэннем электроннай бібліятэкі, якая ўжо сёння часткова даступная онлайн, часткова недаступная. Ідзе істотны рух у плане стварэння Нацыянальнай электроннай бібліятэкі, якая змагла б вырашыць шматлікія пытанні. Трэба яшчэ шмат што зрабіць, але ўжо сёння мы адлічбавалі каля паўмільёна дакументаў з нашых фондаў.Новы віртуальны рэсурс змяшчае 270 найменняў беларускіх перыядычных выданняў, якія выходзілі на тэрыторыі БССР і Заходняй Беларусі з 1919 па 1939 гады....

Болей

...

Зміцер Мурашка: Зафіксаваць гістарычныя сядзібы Беларусі хаця б у кнізе | Камунікат.org



Выйшла чарговая кніга „Старажытныя сядзібы Гарадзеншчыны”.Выданне базуецца на шматгадовых даследаваннях прафесара Анатоля Федарука.Агульны стан гістарычных сядзібаў Беларусі акрэсліў архітэктар Зміцер Мурашка, які ствараў схемы для кнігі: – Пакуль мы з вамі размаўляем, я ўпэўнены, што знішчаецца якая-небудзь сядзіба, альбо гарыць, альбо разбураецца, альбо, дзякуй Богу, рэканструіруецца. На жаль, вельмі шмат сядзібаў знішчаецца. Калі я працаваў над нарысамі, аналізаваў сітуацыю з сядзібамі, то быў вельмі моцна ўражаны, што за гэтыя лічы 20-ць год, амаль палова сядзібаў страчана. Амаль 100% паркавага складу дрэваў, прысадаў, проста былі выразаныя ці страчаныя праз натуральнае запусценне ці праз гаспадарчую дзейнасць, калі расчышчалі дарогі ці паркі.Багата ілюстраванае выданне „Старажытныя ся...

Болей

...

Абвешчаны поўны спіс намінантаў сёлетняй прэміі Гедройца | Камунікат.org



Прэмія Гедройца распачала свой дзявяты сезон і назвала новы спіс прэтэндэнтаў.Значэнне прэміі для беларускай літаратуры акрэсліла прадстаўніца аргкамітэта, першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай: – Гэта, канешне, галоўная прэмія ў галіне прозы. І я хачу таксама падкрэсліць, што мы ў намінацыі ніколі не абмяжоўваемся толькі недзяржаўнымі выдавецтвамі. Мы горача заахвочваем дзяржаўныя выдавецтвы, мы рассылаем інфармацыю пра магчымасць намінаваць кнігі і ў дзяржаўны Саюз пісьменнікаў. Але, безумоўна, мне здаецца, на сёння найбольш цікавае з таго, што адбываецца ў прозе ў гэтым сэнсе – гэта галоўная інтэлектуальная літаратурная прэмія Беларусі ў галіне прозы. Іншыя жанры таксама маюць свае галоўныя падзеі.Падчас анлайн-канферэнцыі арганізатары агучылі сёлетні прызавы ф...

Болей

...

Культпратэст працягваецца ў беларускай інтэрнэт-прасторы | Камунікат.org



Флэшмоб стаў цэлай культурніцкай кампаній.Толькі ў тэлеграм-суполцы да яго далучылася каля тысячы чалавек, — распавёў удзельнік паэт, перформер Артур Камароўскі: – Дакладана не памятаю той момант, калі я патрапіў у гэтую суполку, але я патрапіў, можна сказаць, вельмі трапна, таму што я адразу ўбачыў, што рыхтуецца такі маніфест, і літаральна праз некалькі дзён яго паказалі і я прачытаў, мне гэта было вельмі блізка, адгукнулася тое, што там было напісана. Таму я нават не думаў, прымаць у гэтым удзел, ці не, я запосціў сабе ў фэйсбук, падзяліўся гэтай інфармацыяй.Правядзенне флэшмоба Культпратэст не абмежаванае нейкім фарматам ці тэрмінам. Да яго можа далучыцца кожны жадаючы, хто мае адносіны да культуры, і апублікаваць тэст на старонках сацыяльных сетак, напісаць верш або зняць відэа. Белар...

Болей

...