July 7th, 2020

Юлія Сіротка: Мы – адукаваныя беларусы з моцнымі каранямі | Камунікат.org



Дукорскі маёнтак адсвяткаваў сваё 5-годдзе, зладзіўшы фестываль „Дукорская брама”.На яго сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з усіх куткоў Меншчыны. Гаворыць арт-дырэктарка фэсту Юлія Сіротка: – Усё ідзе да папулярызацыі нашай беларускай арыстакратычнай культуры. Усе вельмі шмат і часта кажуць, што беларусы – гэта сялянскі народ. На самой справе ў нас было вельмі шмат шляхты – каля 20% ад агульнай колькасці насельніцтва. У Вялікім Княстве была вельмі вялікая колькасць шляхты. У Еўропе ў тыя часы такой арыстакратыі было каля 5%. Таму мы хацелі б паказаць людзям, што мы не сяляне, а адукаваныя людзі з моцнымі каранямі.Сёлетні фестываль „Дукорская брама” прысвечаны тэатру, бо 300 гадоў на таму ў маёнтку Дукора таксама існаваў свой аматарскі тэатральны гурт.Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Кракаве | Камунікат.org



Дзве сотні чалавек прадэманстравалі сваю салідарнасць у Кракаве з тымі, хто пакутуе ад рэжыму падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.Такая колькасць неабыякавых беларусаў прыйшла на мерапрыемства, дзе разгарнула бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты «Нас 97%», – распавяла адна з арганізатарак Яна Мялько: – Чаму я вырашыла браць удзел у пікеце? Па-першае, хацела выказаць, як і ўсе мы, прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Кракаве, сваю салідарнасць тым людзям, якія пацярпелі ад той несправядлівасці, якая ў нас адбываецца ў краіне. Усе тыя беларусы, якія цяпер жывуць за мяжой, вельмі хваравіта ўспрымаюць гэтую сітуацыю.Як адзначыла Яна Мялько, на такіх акцыях беларусы хочуць прадэманстраваць не проста салідарнасць, а паказаць, што, нягледзячы на межы, яны разам хвалююцца за будучыню краіны.Бела...

Болей

...

Алесь Бяляцкі: Паштоўкі палітвязням – частка гісторыі Беларусі | Камунікат.org



Хваля затрыманняў запусціла мірную акцыю „Марафон паштовак салідарнасці”.Наколькі важная паштоўка для чалавека за кратамі, распавёў былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі: – Нястомнае пісанне паштовак, лістоў, тэлеграм палітычным зняволеным, віншаванні з днём нараджэння, з Новым годам, з іншымі святамі, з 25 сакавіка – гэта вельмі важныя моманты, якія рэальна ўтрымліваюць іх і ўмацоўваюць псіхіку, робяць іх больш моцнымі ў гэтых няпростых умовах. Спадзяюся, што людзі не будуць пакідаць і забываць тых палітычных зняволеных, якіх на сённяшні дзень у Беларусі больш за 20-ць асобаў.Спісы палітвязняў даступныя на сайце праваабарончага цэнтра „Вясна”.Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Акцыі салідарнасці з беларусамі ў Італіі | Камунікат.org



Адразу некалькі акцыяў салідарнасці цягам тыдня адбылося ў Італіі.Беларусаў, якія пікетавалі, можна было знайсці ў Рыме ды Мілане, – распавяла адная з галоўных арганізатарак, беларуска Кацярына Зузюк: – Здарылася так, што пасля арышту Віктара Бабарыкі беларусы ўсяго свету сталі пільна сачыць за падзеямі, якія адбываюцца дома. Мы ўсе думаем і адчуваем аднолькавыя рэчы. Атрымалася так, што мы сталі вельмі пільна сачыць за сітуацыяй дома, і адразу ў нас узнік парыў выходзіць з пікетамі на вуліцы, каб прыцягваць увагу грамадскасці да тых абуральных падзеяў, якія адбываюцца ў Беларусі.У часе італьянскіх акцый беларусы трымалі ў руках фотаздымкі тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі, плакаты, а таксама сімвалічна былі раскладзеныя тапкі.Беларускае Радыё Рацыя Фота з фэйсбука Nata Kulicka і „Мая ...

Болей

...

У Бобры Вялікай паказалі „Klimaty Podlasia” | Камунікат.org



Фатаграфія стала жыццём Ежы Раецкага, а Падляшша натхненнем для фотаздымкаў.У Бобры Вялікай, што ў Падляшскім музеі народнай культуры, прайшла сустрэча з фатографам Ежы Раецкім. Там можна было пабачыць яго працы, а таксама новы альбом „Klimaty Podlasia”: – На Падляшшы спакой, бо жыхароў не шмат, шмат краявідаў, якіх ужо нідзе няма. – Аўтар напэўна хацеў паказаць тое, што знікае. Некаторыя фотаздымкі, як карціны. – Ён не аднойчы прыгадаў, што ведае ўсе дарогі Падляшша, але для мяне яго дарогі – гэта не толькі палявая дарога, брукаванка, лугі, але і дарога ўглыб душы чалавека.Альбом „Klimaty Podlasia” падзелены на шэсць раздзелаў, якія змяшчаюць 300 фотаздымкаў, якія былі зроблены за апошнія восем гадоў. Такую ​​ж назву мае папулярная старонка ў Facebook, дзе можна паглядзець здымкі аўтара.У...

Болей

...

Купалле на аграсядзібе „Запаведны востраў” | Камунікат.org



На аграсядзібе «Запаведны востраў» прайшло народнае свята, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі. «Купалле» на Глыбоччыне ладзіў полацкі гурт «Варган» з захаваннем усіх мясцовых традыцыяў.Напачатку ўдзельнікі свята прайшліся «купальскім» шэсцем ад вёскі Хралы да вёскі Шо, як было ў гэтай мясцовасці даўней. Адзіным сучасным новаўвядзеннем было тое, што ад аграсядзібы да вёскі Хралы ўдзельнікі дабіраліся на сучасным плыце «Сварожыч», які належыць гаспадару аграсядзібы Алесю Цвірку. У вёсцы Хралы іх з радасцю і цікавасцю сустрэлі мясцовыя жыхары і дачнікі. Потым асноўныя дзеянні праходзілі на полі ля сядзібы. Удзельнікі свята падзяліліся сваімі ўражаннямі: – Адусюль прыязджаюць – і з Віцебска, і з Полацка, і з Наваполацка. Прыязджаюць і выступаюць тут, ходзяць па вёсцы і нас вітаюць, мы іх такса...

Болей

...