July 1st, 2020

Яўген Скрабутан: Значных зрухаў у турыстычнай сферы не адбылося | Камунікат.org



Нават калі каранцін з польскага боку будзе адменены, а межы стануць адчыненымі — турысты ў Беларусь прыедуць мінімум праз паўгады-год.У гэтым перакананы берасцейскі кіраўнік агенцтва Propus Яўген Скрабутан. Чакаць паступовага аднаўлення беларуска-польскага турызму пакуль не прыходзіцца, — адзначыў ён: – Не кожны беларус, мне здаецца, пасля поўнага адкрыцця межаў Польшчы, зможа заехаць туды без праблемаў таму, што ў нас афіцыйна, з аднаго боку, ніякай пандэміі няма, а з іншага боку, паміраюць людзі, цяжка сказаць. Мне здаецца, што для беларусаў, пакуль тут не будуць прынятыя належныя меры па супрацьдзеянні хваробе, беларусам будзе праблематычна выехаць у бліжэйшае замежжа.Яўген Скрабутан звярнуў увагу на тое, што за апошні месяц значных зрухаў у турыстычнай сферы не адбылося. І пакуль пад п...

Болей

...

Хто з перакладчыкаў прэтэндуе на прыз у 1500$? | Камунікат.org



Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду прэтэндуюць 43 кнігі, перакладзеныя з 14 моў, сярод якіх шумерская і санскрыт, а таксама фінская і балгарская. Большасць пададзеных кніг перакладзеныя з польскай і шведскай моў.У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць 11 выдавецтваў. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Янушкевіч” — 13 кніг, выдавец Зміцер Колас на другім месцы — 7 кніг, выдавецтва “Коска” намінавала 6 кніг, выдавецтва “Логвінаў” —  5 кніг. Выдавецтвы “Галіяфы”, “Мастацкая літаратура”, “Медысонт”, “Папуры” і “Рэгістр” прадстаўлены 2 кнігамі, “Кнігазбор” і “Звязда” — адной кнігай.Сёлета журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай...

Болей

...

Святлана Алексіевіч: Спачатку дэмакратыя, а пасля мова | Камунікат.org



Журналісты сваёй працай могуць паляпшаць дыялог у грамадстве на тэму культурнай разнастайнасці.Галоўны вектар такога дыялогу ў Беларусі падчас онлайл-лекцыі Медыйнай прэміі ADAMI акрэсліла пісьменніца Святлана Алексіевіч: – У нас сапраўды склаўся трагічны лёс у нашага народа з мовай. Таму ў нас толькі адно выйсце – спачатку дэмакратыя, а пасля мы будуем нацыянальную дзяржаву. Калі мы будзем толькі казаць і плакаць пра сваю мову, а не змагацца за дэмакратыю, то нічога не будзе. Спрачалася калісьці нават з Зянонам Пазьняком, ён жа казаў, што спачатку мова, а потым дэмакратыя. І ў выніку – жыве пенсіянерам у Нью-Ёрку.На думку Святланы Алексіевіч, у адказ на выклікі часу па ўсім свеце і Беларусі ключавым застаецца смеласць медыя-прасторы казаць праўду. Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Прэзентаваныя вынікі даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў» | Камунікат.or



Грамадскія каманіі «Годна» і «Будзьма Беларусамі!» сталі ініцыятарамі нацыянальнага даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў», якое правяла кампанія SATIO.Даследаванне складалася з трох фокус-груп, якія дапамаглі распрацаваць анкету для нацыянальнага апытання. У апытанні паўдзельнічалі 1589 рэспандэнтаў з усёй Беларусі.Даследаванне праводзілася ў красавіку-траўні і супала з часам пандэміі каранавіруса, што наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.Мэта даследавання: Вылучыць усё, што характарызуе беларусаў і Беларусь (рысы, падзеі, асобы, адметнасці, коды, каштоўнасці) і сфармаваць пазітыўны вобраз беларуса ў выглядзе нацыянальнай ідэі, каб папулярызаваць і пашыраць яе на ўсё грамадства.У ходзе даследавання былі вылучаны гіпотэзы:— незалежнасць становіцца ...

Болей

...

У Познані прайшла акцыя „Лісты салідарнасці для Беларусі” | Камунікат.org



У чацвер 25 чэрвеня беларусы Познані сабраліся ў памяшканні галерэі “Łazęga Poznańska”, каб падпісаць і адправіць паштоўкі беларускім палітзняволеным.Сярод амаль 30 удзельнікаў акцыі былі не толькі беларусы. Сваёй падтрымкай адзначыліся мясцовыя палякі а таксама ўкраінцы ды літоўцы. Адна з арганізатарак, Ксенія Тарасевіч, кажа: — Мы былі прыемна здзіўленыя такой вялікаю колькасцю людзей. Беларусаў замежжа вельмі турбуе тое, што адбываецца. Яны абураюцца падзеямі на Радзіме. Гэтая акцыя – перадусім спроба падтрымання беларускіх палітзняволеных, якіх становіцца болей штодзень.На працягу некалькіх гадзін удзельнікі знаёміліся з біяграфіяй асуджаных, працаваў перакладчык. Арганізатары падрыхтавалі дармовыя паштоўкі для ўсіх жадаючых. Сярод прысутных адметным сталася вялікая колькасць моладзі і...

Болей

...