June 29th, 2020

Беларусы ў ЗША выходзяць на акцыі салідарнасці | Камунікат.org



У падтрымку палітзняволеных і з заклікам не заставацца абыякавымі да сітуацыі ў Беларусі ў межах пікету салідарнасці выйшлі беларусы ў Вашынгтоне, што ў ЗША. Агульная колькасць удзельнікаў масавага мерапрыемства — 25 чалавек, — распавёў адзін з арганізатараў Аляксандр Янкоўскі: – Першы сход у нас адбываўся непасрэдна насупраць беларускай амбасады. Гэта быў суботні дзень, амбасада, на жаль, была зачынена. Мы проста сабраліся насупраць яе. Гэта быў першы раз. Але я не сумняюся, што нагоду беларуская дзяржава нам будзе даваць яшчэ не раз. Таму я думаю, што гэта быў не апошні раз.Цягам выходных пікеты салідарнасці ў ЗША адбыліся ў такіх гарадах як Нью Ёрк, Маямі, Сан-Дыега, Халандэйл, Осцін, Бостан, Вашынгтон, Сэнт-Аўгусцін, Х’юстан, Філадэльфія, Лос Анжэлес, Чыкага ды Шарлот. Апошняе бліжэйша...

Болей

...

Уладзіслаў Завальнюк: У мірны шлях супраць навалы! | Камунікат.org



З Менску ў Будслаў выправілася пілігрымка на чале з айцом Уладзіславам Завальнюком. Ксёндз-пробашч Чырвонага касцёла адолее маршрут на монаколе.Перад стартам святар звярнуўся да паломнікаў: – Становімся на нашых жалезных конікаў, едзем праз плошчу і па тратуары кіруемся да ГУМа. Там – налева, да ратушы і так далей. Маршрут вядомы. – Няхай добры Бог блаславіць! Шчыры дзякуй вам, што прыбылі. Бывайма разам і нясём, як я казаў у Божым храме, мір і спакой нашай зямлі, нашаму народу і кожнаму чалавеку.За чатыры дні пілігрымы пераадолеюць адлегласць 132 км. Прыбыццё ў Будслаў чакаецца 2 ліпеня, калі традыцыйна пачынаецца ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай.Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Вадзім Саранчукоў: Мы працягваем працу | Камунікат.org



У беларускіх СМІ з’явілася інфармацыя, што кампанія дапамогі беларускім медыкам #BYCOVID19 зварочвае сваю дзейнасць. Аднак гарадзенская каманда ўпэўнена, што застаўся яшчэ вялікі кавалак працы.Распавядае адзін з кіраўнікоў валанцёрскага руху ў Гародні Вадзім Саранчукоў: – На самой справе працы застаецца вельмі шмат. Тыя запыты, якія ёсць з лякарняў, паліклінік, яны да канца не закрытыя. І, па шчырасці, вялікага ўражання, што вось зараз усе пытанні ўжо знятыя, у нас няма. Мы па-ранейшаму застаемся, максімальна спрабуем закрыць гэтыя запыты. У нас ёсць яшчэ праца па пашыве камбінезонаў, ёсць яшчэ рэспіратары, якія мы прывезлі. Цягам бліжэйшых некалькі тыдняў мы будзем займацца гэтым. Спадзяюся, бліжэйшым часам асноўную частку запытаў мы ўсё ж закрыем.На думку Вадзіма Саранчукова, за апошнія ...

Болей

...