June 24th, 2020

«З'ехалі на гастролі і не вярнуліся» | Камунікат.org



22 чэрвеня Бранскі тэатр драмы выпусціў відэа, у якім распавёў пра трупу акцёраў зніклых у Гродне ў першы дзень вайны ў 1941 годзе. Невялікі фільм агучвалі сучасныя акцёры тэатра.У красавіку 1941 года акцёры Бранскага тэатра драмы імя Маякоўскага паехалі ў гастролі па Беларусі. У чэрвені трупа апынулася ў Гродне. 21 чэрвеня, за дзень да нападу Нямеччыны на СССР, акцёры прадставілі прэм’ерны спектакль «Машенька» паводле п’есы Афінагенава. Ён быў апошнім. Акцёры пасля невялікага адпачынку планавалі выязджаць з Гродна.На наступны дзень пачалася вайна. Кіраўнікі трупы вырашылі сыходзіць у бок Мінска, але немцы так хутка рухаліся, што нагналі іх. Вядома, што трупа трапіла ў канцлагер пад Мінскам. Кагосьці расстралялі, а хтосьці змог вызваліцца. З 70 артыстаў дадому вярнуліся толькі 11. Лёс аста...

Болей

...

Што казалі людзі на апошнім выбарчым пікеце ў Менску | Камунікат.org



19 чэрвеня скончыўся этап збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Прэтэндэнты ў прэзыдэнты заклікалі людзей прыйсьці да выбарчых пікетаў і паставіць свой подпіс.

Болей

...

Сетка Дамоў правоў чалавека асуджае рэпрэсіі ў Беларусі | Камунікат.org



Фонд Дамоў правоў чалавека выступіў з заявай, у якой заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забяспечыць выкананне прававых абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека.З 18 чэрвеня 2020 года, па дадзеных ПЦ “Вясна”, за ўдзел у мірных акцыях пратэсту па ўсёй краіне былі затрыманыя і арыштаваныя больш за 200 чалавек. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, 19 чэрвеня былі затрыманыя 13 журналістаў, якія асвятлялі акцыі пратэсту ў Мінску, Магілёве і Бабруйску. Усе яны былі вызваленыя ў той жа дзень, за выключэннем журналіста Сяржука Лацінскага, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.Акцыі пратэсту сталі адказам на апошнія дзеянні беларускіх уладаў па замоўчванні і запалохванн...

Болей

...

«Трэба неяк адцягвацца думкамі ад таго жаху, што адбываецца» | Камунікат.org



Да чаго штурхае каранавірусная пандэмія? Чаго дабіўся «ПрайдзіСвет»? За што любіць нарвэскую мову? Што хаваецца ў слове «ROT»? Размова зь Юліяй Цімафеевай, рэдактаркай онлайн-часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».— На сайце часопісу «ПрайдзіСвет» пад канец мінулага месяца пачаўся відэапраект пад назвай «Лета з ПрайдзіСветам». Патлумачце, калі ласка, ідэю «Лета з ПрайдзіСветам», ну і парэклямуйце гэтую ініцыятыву пры нагодзе…— Мы даўно не абнаўлялі свой сайт. Апошні нумар «ПрайдзіСвета» — прысьвечаны літаратуры ЛГБТК — выйшаў 31 сьнежня 2018 году. А пасьля мы вырашылі ўзяць перапынак і заняцца сольнымі кар’ерамі, калі можна так сказаць, — паэтычнымі, празаічнымі, музычнымі… Ганна Янкута, напрыклад, пачала пісаць дзіцячую літаратуру. Уладзь Лянкевіч заняўся больш музыкай. Альгерд Бах...

Болей

...

Ажэшка, Арлоў, Севярынец, Сцяпан: агляд свежага 106-га “Дзеяслова” | Камунікат.org



У гэты спякотны – і ў метэаралагічным, і ў грамадска-палітычным сэнсе – час пабачыў свет 106-ты нумар часопіса “Дзеяслоў”. Вось чым ён парадуе свайго чытача.Адкрывае нумар нізка вершаў Васіля Зуёнка “Неба пасею…”. На пачатку чэрвеня Васіль Васільевіч адзначыў свой 85-гадовы юбілей, з чым “дзеяслоўцы” яшчэ раз яго шчыра віншуюць.Празаічную частку нумара адкрываюць навелы майстра малой прозы Уладзіміра Сцяпана.Уладзімер Арлоў прэзентуе баладу “Каралева пінгвінаў”, напісаную верлібрам – вершам, вольным як ад знакаў прыпынку, гэтак і ад залішняга пурытанства.Павел Севярынец прапануе да ўвагі чытачоў фрагмент са свайго новага рамана “Беларусалім. Сэрца святла”, а менавіта – раздзелы “Віцебск. Ісус і меч” і “Віцебск. Цемра”. “Дзеяслоўцы” разам з усімі людзьмі добрай волі абураныя затрыманнем як ...

Болей

...