June 23rd, 2020

У Віцебску зноў штрафуюць удзельнікаў „несанкцыянаваных пікетаў” | Камунікат.org



Віцебскія міліцыянты склалі шэраг пратаколаў на тых, хто прыходзіў на пікеты па зборы подпісаў за незалежных кандыдатаў у прэзідэнты.Гэтыя імпрэзы міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя мерапрыемствы пад выглядам перадвыбарчых пікетаў. За тое, што 7-га чэрвеня жыхар Віцебска Павел Пруднікаў прыйшоў выканаць свой грамадзянскі абавязак, у судзе Чыгуначнага раёна яго аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў).Хлопец не згодны з пастановай Алены Цыганковай: – Суд увогуле працуе па незразумелай сістэме – па нейкіх рэпрэсіўных законах. Я не лічу, што вынес справядлівае рашэнне: падставаў, каб мяне неяк пакараць, увогуле не было. Янічога там не рабіў – проста знаходзіўся, выяўляю сваю грамадзянскую пазіцыю. Я маю права прыйсці і паставіць подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў.Суддзя Алла Бардз...

Болей

...

Максім Знак: Планы ў каманды Бабарыкі маюцца на самыя неверагодныя выпадкі | Камунікат.org



Сённяшні госць Рацыі – юрыст выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі Маскім Знак.Наконадні адбыўся стрым са штабу Віктара Бабарыкі з удзелам Максіма Знака. За тры гадзіны відэа набрала амаль 8 тысяч лайкаў. Максім Знак: Я зараз гавару пра атмасферу, якая склалася ў адносінах мірных акцый. Нам здаецца, што адзінае што ў гэтай сітуацыі можна зрабіць, гэта захоўваць спакой, дзейнічаць так, як нас прасіў дзейнічаць Віктар Бабарыка: законнымі спосабамі, абараняючы свае законныя правы і не пераходзячы межы. Як юрыст я не магу вам патлумачыць, якія супрацьпраўныя дзеянні здзяйснялі многія з тых, каго мы бачым у складаных сітуацыях. Ёсць відэа, на якіх мы бачым, як яны сябе паводзілі, бачым, якія меры да іх прымяняліся. Затое я магу, як юрыст, сказаць, што калі супрацоўнікам органа...

Болей

...

Сяргей Пясецкі – аўтар, уратаваны ўласнымі кнігамі | Камунікат.org



Гісторыя міжваеннага Менска і памежнага тады Ракава шмат у чым абавязаныя літаратурнай спадчыне Сяргея Пясецкага. Ці магчыма зразумець аўтара, не ведаючы ягоную біяграфію?Пра гэта паразважала перакладчыца Пясецкага на беларускую мову Марыя Пушкіна падчас чарговай анлайн-сустрэчы “Санаторый пад клепсідрай”. – Шалёна важна, мне падаецца, што гэта таленавіта перамяшаная фактура са стылем. Гэта, безумоўна, будзе выключна цікава чытацца, калі мы будзем не ведаць нічога пра біяграфію аўтара. У нас будуць прыкладныя звесткі пра палітычную сітуацыю, якая была тады. Бо спадзяюся, што штосьці мы будзем ведаць. Гэта ўсё адно страшна атмасферна, гэта невымерна цікава. Але тое, што аўтар прайшоў праз гэта сам, дадае, мне падаецца, моцную аснову для ўсяго гэтага.Анлайн-цыкл “Санаторый пад клепсідрай” ар...

Болей

...