June 22nd, 2020

22-га чэрвеня – суды за „ланцуг салідарнасці” у Віцебску і Наваполацку | Камунікат.org



У Віцебску будуць судзіць блогерку Алену Янушкоўскую, якую 19-га чэрвеня міліцыя затрымала разам з дачкой, Юліяй Уласенка.Алена Янушкоўская вяла прамую трансляцыю з віцебскага “ланцуга салідарнасці”, але пратаколы на абедзвюх склалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Дзвюх жанчын затрымлівалі пяцёра амапаўцаў, распавяла Юлія Уласенка: – Пяцёра амапаўцаў пасадзілі нас у мікрааўтобус, сказалі выключыць мабільныя тэлефоны – не дазвалялі адказваць на званкі. Прывезлі ў РАУС, і яшчэ хвілін 40 трымалі ў машыне. Я чула, як яшчэ людзей прывезлі, і адна жанчына гучна крычала: “За што вы нас забралі, мы проста гулялі!”Дачку пасля складання пратакола адпусцілі дахаты, а маці, Алену Янушкоўскую, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання амаль на трое сутак – да сённяшняга суду. У колькі ён адбудзецца – н...

Болей

...

Праваабаронцу Ірыну Траццякову будуць судзіць “за апладысменты” | Камунікат.org



Увечары 21-га чэрвеня яе затрымалі і завезлі ў Першамайскі РАУС для складання пратакола за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19-га чэрвеня. У той дзень у Віцебску прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах – Сяргеем Ціханоўскім і Віктарам Бабарыкам.Ірына Траццякова патлумачыла, што прысутнічала там не як удзельніца, а як назіральніца ад БХК у межах выбарчай кампаніі: - Я афіцыйна з’яўляюся доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі “Праваабаронцы назіраюць за выбарамі”.Усе гэтыя мерапрыемствы праходзяць у межах выбарчай кампаніі. Вы можаце, пытаюся ў супрацоўнікаў МУС, даць мне свае відэаматэрыяы?І я з задавальненнем буду сядзець дома і назіраць за тым, што наздымалі вы! Вы гатовыя мне іх даслаць? Вось я гатовая вам даслаць сваю справаздачу, мне ж не шк...

Болей

...

„Шталаг 352” – лагер пад Менскам, які пераўзышоў Бухенвальд | Камунікат.org



22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна СССР і Нямеччыны. Каля трох мільёнаў чырвонаармейцаў трапіла ў палон на першым яе этапе. У Масюкоўшчыне пад Менскам месціўся адзін з найбуйнейшых лагераў – „Шталаг 352”.Распавядае экскурсавод Зміцер Марозаў: – Першы год існавання лагера быў самым цяжкім для ваеннапалонных. Тыя, хто трапіў у лагер летам 41-га года, яны мелі самыя невялікія шанцы на тое, каб дажыць да 42-га года. Гэта былі нечалавечыя ўмовы, бо колькасць ваеннапалонных была неверагодна вялікай. Не хапала ежы, яе амаль не было, гэта была поўная антысанітарыя, гэта было нават адсутнасць памяшканняў. Тысячы чалавек знаходзіліся ў бараках, якія для гэтага не стваралася.У Шталагу 352 у Масюкоўшчыне загінула не менш за 80 000 савецкіх ваеннаплонных і цывільных грамадзян. Для параўнання – у вядом...

Болей

...

Дзяніс Івашын пра расейскую прапаганду і моладзевыя клубы | Камунікат.org



Журналіст і кіраўнік Беларускай службы “Інформнапалм” Дзяніс Івашын лічыць, што Расея выкарыстоўвае прадстаўнікоў журналісцкага асяроддзя, сеціва так званых дыскусійных клубаў «Импрессум», «Формат-А3», «Сковорода» для вядзення прапаганды, здзяйснення інфармацыйна-псіхалагічных аперацый і аперацый уплыву ў суседніх з ёю краінах.Як гэта адбываецца ў Беларусі, распавядае Дзяніс Івашын: – У Беларусі, перадусім, яны сваю дзейнасць пачалі ў Менску ў 2015 годзе. Залучылі туды журналістаў дзяржаўнага сектару, перадусім, гэта Беларускі саюз журналістаў. І што самае цікавае, таксама заручыліся падтрымкай з боку ідэалагічнага апарата Беларусі на нацыянальным і рэгіянальным роўні. Атрымалі доступ да студэнцкіх аўдыторыяў у Менску і ў Гародні. У Менску – гэта БДУ, а ў Гародні – гэта Дзяржаўны ўніверсіт...

Болей

...

Павал Белавус пра ціск на краму symbal.by | Камунікат.org



12 чэрвеня ў Менску супрацоўнікі ДАІ спынілі кур’ера Максіма Блізьнюковіча, які вёз у краму 419 маек з надпісам «Псіхо3%». Паводле Паўла Белавуса, такія майкі — дызайнэрская прадукцыя кампаніі «Сымбаль Бай». Усе дакумэнты на гэтыя тавары спраўныя, забралі тавар цалкам незаконна, мяркуе Белавус.Радыё Свабода

Болей

...

Беларусы заспявалі ў анлайне «Пагоню» | Камунікат.org



«Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» — беларусы заспявалі ў анлайне нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня».Беларусы з розных краін свету заспявалі разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». Гэта натхняе! Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна». Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі. Сёння, 22 чэрвеня, адбылася прэм’ера відэароліка «Спяваем Годна нацыянальны гімн «Пагоня». У запісе песні паўдзельнічаў вядомы оперны барытон Ілля Сільчукоў, зайгралі на гуслях і праспявалі Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, мастацкі кіраўнік і дырыжор хору Concordia Галіна ...

Болей

...